Мёдухаў. Сустракаецца таксама варыянт Мёдухава, н. (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 228 км ад Гомеля, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Экалогія і прырода Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. Крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, як паселішча ў Бабруйскам павеце Мінскай губерні, уласнасць казны. На карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтых месцах у 1890-я гады, пазначана як 6 адасобленых, аднайменных засценкаў. На 1908 год — засценак і мястэчка ў Ляскавіцкай воласці.

Напачатку 1920-х гадоў засценак і мястэчка аб'ядналіся ў адну вёску. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 39 жыхароў. 11 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 15 жыхароў.

Дынаміка 1908 год — засценак — 10 двароў, 115 жыхароў; мястэчка — 3 двары, 32 жыхары. 1940 год — 45 двароў, 174 жыхары. 1959 год — 132 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 24 двары, 51 жыхар. 2004 год — 19 двароў, 45 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна