По́дгаць (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне За 20 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 225 км ад Гомеля, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На поўначы меліярацыйны канал.
Экалогія і прырода Вакол вёскі лес.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як хутар у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. На 1925 год у Граб'ёўскім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 28 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 1 двор, 2 жыхары.
Дынаміка 1897 год — 8 двароў, 66 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 14 двароў, 83 жыхары. 1917 год — 123 жыхары. 1925 год — 24 двары. 1940 год — 38 двароў, 142 жыхары. 1959 год — 96 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 8 двароў, 13 жыхароў. 2004 год — 5 двароў, 7 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы Уладзімір Правасуд — беларускі гумарыст і сатырык, журналіст.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ламавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна