Сасно́ўка (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 33 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 263 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На рацэ Арэса (прыток Пцічы). На поўдні сетка меліярацыйных каналаў.

Экалогія і прырода На поўначы мяжуе з лесам.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з поўначы далучаюцца 2 завулкі. Забудова сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў складзе маёнтка Ляскавіцкая Слабада памешчыка Фадзея Германа. Станам на канец 1860-х — пачатак 1870-х гадоў у Сасноўцы жыло 16 асоб мужчынскага полу і 23 — жаночага. На 1908 год у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 9 жыхароў. Некаторы час у вёсцы ўзімку 1943 года базіраваўся штаб Мінскага партызанскага злучэння, тут жа размяшчалася падпольная друкарня і выходзіла рэспубліканская газета «Звязда». 34 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць 2011 год — 35 двароў, 86 жыхароў.

Дынаміка 1908 год — 27 двароў, 158 жыхароў. 1940 год — 55 двароў, 245 жыхароў. 1959 год — 282 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 54 двары, 105 жыхароў. 2004 год — 48 двароў, 110 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна