Сэр Эдмунд Персіваль Хілары KG ONZ KBE (,  — ) — новазеландскі даследчык і альпініст, першы заваёўнік Эверэста (29 мая 1953) разам з Тэнцынгам Норгэем. Ганаровы грамадзянін Непала.

Біяграфія

У 1955-58 гадах кіраваў групай новазеландскіх даследчыкаў у складзе Трансантарктычнай экспедыцыі краін Брытанскай садружнасці, дасягнуў Паўднёвага полюса (1958). У 1960-61 гадах узначальваў экспедыцыю ў Гімалаях па вывучэнні працэсаў акліматызацыі ва ўмовах доўгатэрміновага ўзыходжання на вялікіх вяршынях; у 1967 годзе зрабіў першаўзыходжанне на гару Гершэль (Антарктыда, вышыня 3335 метраў); у 1977 годзе падчас экспедыцыі па рацэ Ганг упершыню падняўся да яе вытокаў. Займаўся арганізацыяй будаўніцтва школ, бальніц, аэрадромаў для шэрпаў.

Літаратура

Катэгорыя:Альпіністы Катэгорыя:Пчаляры Катэгорыя:Падарожнікі-даследчыкі Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці