right|thumb|250px|Арганакомплекс, які ўключае ў сябе сэрца, лёгкія і крывяносныя сасуды. Кардыяло́гія (ад — сэрца і — вывучэнне) — шырокі раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека: будовы і развіцця сэрца і сасудаў, іх функцый, а таксама захворванняў, уключаючы вывучэнне прычын іх узнікнення, механізмаў развіцця, клінічных праяў, пытанняў дыягностыкі, а таксама распрацоўку эфектыўных метадаў іх лячэння і прафілактыкі. Акрамя таго, у сферы вядзення кардыялогіі ляжаць праблемы медыцынскай рэабілітацыі асоб з паразамі сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Гісторыя
Асобныя звесткі пра будову сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека вядомы са старажытнасці. Схему кровазвароту распрацаваў рымскі ўрач К. Гален (2 ст), якая толькі ў 1628 была абвергнула англійскім вучоным У. Гарвеем. У 17-19 стагоддзях апісаны каранарны кровазварот, асобныя заганы сэрца, грудная жаба. У 19 стагоддзі ўклад у даследаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы зрабілі чэшскі фізіёлаг , які вывучаў клеткавую будову сардэчнай мышцы, швейцарскі ўрач В. Гіс, нямецкі патолаг , японскі патолаг , англійскія вучоныя і М. Флэк, якія выявілі і апісалі сістэмы сэрца, што праводзіць нервовае ўзбуджэнне; у Расіі сардэчна-сасудзістую сістэму вывучалі І. М. Сечанаў, , , І. П. Паўлаў, , , К. М. Быкаў і іншыя. У самастойны раздзел унутраных хвароб кардыялогія вылучылася ў пачатку 20 стагоддзяМ. Ф. Сарока. Кардыялогія // — С. 68 №.
Наступныя хваробы і станы адносяцца да кардыялогіі Стэнакардыя — прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрцаТлумачальны слоўнік на сайце «skarnik.by».. — сукупнасць паталагічных рэакцый арганізма, якія ўзнікаюць пры развіцці ішэмічнай хваробы сэрдца (ІХС) з уздымам сегмента ST, інфаркце міякарда без ўздыму сегмента ST або нестабільнай стэнакардыі . Любая група клінічных прыкмет або сімптомаў, якія дазваляюць падазраваць востры інфаркт міякарда або нестабільную стэнакардыю. Ускладненні пасля інфакта міякарда Арытміі — парушэнне нармальнага рытму сардэчных скарачэнняў — разнавіднасць парушэнняў сінусавага рытму (кантралюецца сэрдца, так званы вадзіцель рытму першага парадку), пры якім адбываецца памяншэнне частаты сардэчных скарачэнняў да 50-30 удараў у хвіліну, абумоўленае паніжэннем аўтызма сінусавага вузла. Тахікардыя Сардэчная недастатковасць Артэрыяльная гіпертэнзія — гэта сістэмнае захворванне злучальнай тканкі з пераважнай лакалізацыяй паражэнняў у сардэчна-сасудзістай сістэме, развіццём сустаўнага (артрыт), скурнага (рэўматычныя вузялкі, аннулярная эрытэма) і неўралагічнага (харэя) сіндромаў. Узнікае ў дзяцей 7-15 гадоў на фоне імуннага адказу арганізма на антыгены бэта-гемалітычнага стрэптакока групы А з-за перакрыжаванай рэактыўнасці з падобнымі тканкамі арганізма чалавека. — парушэнне дзейнасці сэрца, абумоўленае марфалагічнымі і/або функцыянальнымі зменамі аднаго або некалькіх яго клапанаў. — запаленне ўнутраннай абалонкі сэрца (эндакарда). — запаленчая параза сярознай абалонкі сэрца, найбольш часта вісцаральнага лістка. Узнікае як ускладненне розных захворванняў, рэдка як самастойная хвароба. Па этыялогіі вылучаюць інфекцыйны, аутаіммунны, траўматычны і ідыяпатычны перыкардыты.
Літаратура