Юркі́ (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Геаграфія За 32 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
На захадзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Ліцвінавічы, уладанне памешчыка Цэзарыя Вольбена. Па стану на 1897 год у вёсцы знаходзілася карчма, у Азарыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 37 жыхароў. У першыя дні сакавіка 1944 г. на ўчастку забалочанага рэдкалесся (200 × 400 м) за 1 км на захад ад в. Дзерць (у 1966 злучылася з в. Юркі) нацыстамі быў створаны адзін з Азарыцкіх лагераў смерці. З мэтай распаўсюджвання эпідэміі тыфу сярод насельніцтва і воінаў Чырвонай Арміі пад голым небам на пляцоўцы, абнесенай калючым дротам, гітлераўцы ўтрымлівалі каля 10 000 чалавек. Вызвалена 19 сакавіка 1944 года. 31 жыхар загінуў на фронце.
Насельніцтва 1844 год — 6 двароў. 1897 год — 14 двароў, 102 жыхары (паводле перапісу). 1908 год — 17 двароў, 139 жыхароў. 1917 год — 172 жыхары. 1924 год — 25 двароў. 1940 год — 34 двары, 131 жыхар. 1959 год — 107 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 13 двароў, 20 жыхароў. 2004 год — 12 двароў, 16 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі