Красная Слабада, Чырво́ная Слабада́Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (стр. 181). (да 1929 — Германава Слабада) — аграгарадок, цэнтр Краснаслабодскага сельсавета Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На рацэ Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода На поўначы мяжуе з лесам.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з доўгай, выгнутай шыротнай вуліцы (уздоўж ракі), да якой з поўначы далучаюцца 3 злучаныя паміж сабой кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 55 мураваных будынкаў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр КСУП «Чырвонаслабодскае», малочнатаварная і свінагадоўчая фермы, мехдвор. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, бібліятэка, амбулаторыя, лазнева-пральны камбінат, аддзяленне сувязі, лясніцтва, комплексны прыёмны пункт, гандлёвы цэнтрАграгарадок Чырвоная Слабада .

Гісторыя Выяўленыя і даследаваныя археолагамі курганы, што былі побач з вёскай, сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут новае паселішча. Значна пашырыліся памеры вёскі ў 1920-я гады. З 1924 года цэнтр Слабодска-Германаўскага сельсавета Глускага, затым — Капаткевіцкага раёнаў. У 1930 годзе арганізаваны калгас. З 28 чэрвеня 1939 года цэнтр Краснаслабодскага сельсавета Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 10 двароў і забілі 14 жыхароў. 76 жыхароў загінулі на фронце.

Да 1998 года ў склад Чырвонаслабодскага сельсавета ўваходзіла вёска Звесніца (у наш час не існуе).

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 260 гаспадарак, 634 жыхары.

Дынаміка 1940 год — 228 двароў, 812 жыхароў. 1959 год — 957 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 313 гаспадарак, 687 жыхароў. 2004 год — 275 гаспадарак, 634 жыхары.

Вядомыя выхадцы М. З. Асмыковіч — поўны кавалер ордэна Славы. І. Ц. Вараб'ёў — Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі