Сімун аў Скардзі (3 мая 1872, Кунай — 9 кастрычніка 1942, Торсхаўн) — фарэрскі паэт, палітык і настаўнік; аўтар гімна Фарэрскіх астравоў.

Скончыў настаўніцкі каледж. У 1899 заснаваў фарэрскую народную сярэднюю школу, дзе і працаваў дырэктарам да канца сваіх дзён. У перыяд з 1906 па 1914 гады быў дэпутатам фарэрскага парламента.

Катэгорыя:Нарадзіліся на Фарэрскіх астравах Катэгорыя:Памерлі ў Торсхаўне Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Паэты