Ватыка́н (, ) — незалежная дзяржава-горад (самая маленькая ў свеце), цэнтр Рымска-каталіцкай царквы, рэзідэнцыя яе кіраўніка — Папы Рымскага. Знаходзіцца ў заходняй частцы Рыма. Тэрыторыя — 0,44 км². У экстратэратарыяльнай уласнасці Ватыкана знаходзяцца тры саборы (Санта-Марыя-Маджорэ, Латэранская базіліка і базіліка Святога Паўла за гарадскімі сценамі), Ватыканская абсерваторыя, шэраг палацаў і віл агульнай плошчай 0,7 км². Паблізу Рыма ў палацы Кастэль-Гандольфа знаходзіцца летняя загарадная рэзідэнцыя Папы Рымскага.

Ватыкан, па сутнасці, не мае свайго сталага насельніцтва. На яго тэрыторыі пражывае Папа, кіраўнікі Рымскай курыі, службоўцы ватыканскіх устаноў, вайскоўцы Папскай швейцарскай гвардыі. Па дадзеных на 2004, у ватыканскіх установах працуе каля трох тысяч супрацоўнікаў, з якіх маюць рэлігійны сан 1300 чалавек. Ватыканскае грамадзянства носіць адміністрацыйны характар. У перыяд свайго знаходжання на службе ватыканскім супрацоўнікам падаецца падданства Святога Прастолу, а ў выпадках паездак за мяжу (за межы Італіі) выдаюцца службовыя або дыпламатычныя пашпарты Святога Прастолу. Афіцыйная мова — лацінская (у паўсядзённым жыцці на ёй амаль ніхто не гаворыць і яна выкарыстоўваецца выключна ў афіцыйных дакументах Ватыкана і падчас набажэнстваў). У дыпламатычнай перапісцы выкарыстоўваецца французская. Паўсядзённымі і гутарковымі па частаце ўжывання з’яўляюцца італьянская, іспанская, англійская, нямецкая і французская мовы. Грашовая адзінка — еўра. Папская дзяржава па дагаворы з урадам Італіі ў абмежаванай колькасці чаканіць таксама ўласную манету — ватыканскі еўра, прызначаны ў асноўным для нумізматаў.

Галоўнымі афіцыйнымі святамі з’яўляюцца — дзень абрання актуальнага Папы, Каляды і Вялікдзень.

Дыпламатычныя місіі замежных дзяржаў акрэдытуюцца пры Святым Прастоле, а не пры горадзе-дзяржаве Ватыкан. Замежныя пасольствы і прадстаўніцтвы, акрэдытаваныя пры Святым Прастоле, з прычыны малой тэрыторыі Ватыкана, размешчаны ў Рыме (уключаючы і пасольства Італіі, якое, такім чынам, знаходзіцца ў яе ўласнай сталіцыАдрес пасольствы Ватыкана ў Італіі).

Святы Прастол (не Ватыкан) з’яўляецца сталым назіральнікам пры ААН з 1964 годаLenta.ru: В мире: Ватикан получил статус наблюдателя ООН без права голоса , супрацоўнічаючы з арганізацыяй з 1957 годаhttp://www.holyseemission.org/short_history.html . У ліпені 2004 года правы місіі Святога Прастола пры ААН былі пашыраны. Акрамя таго, са жніўня 2008 года Ватыкан пачаў супрацоўніцтва з Інтэрпалам на сталай асновеhttp://www.interpol.int/Public/Icpo/Members/dates.pdf .

Гісторыя

У антычнасці тэрыторыя Ватыкана () не была заселена, бо ў Старажытным Рыме гэта месца лічылася святым. У 326 годзе, пасля прыходу хрысціянства, над меркаванай грабніцай святога Пятра была ўзведзена базіліка Канстанціна і з тых часоў гэта месца стала засяляцца.

Гістарычна цяперашні Ватыкан стаў спадчыннікам Папскай дзяржавы, якая была ўтворана ў сярэдзіне VIII стагоддзя і пазней ахапіла значную частку Апенінскага паўвострава.

У 756 франкскі кароль Піпін Кароткі (бацька Карла Вялікага) у выніку супрацьборства з лангабардамі і візантыйцамі падарыў Папе Стэфану II (III) Рым і некалькі правінцый у цэнтральнай Італіі, што склала гістарычнае ядро Папскай дзяржавы, так званай «спадчыны Св. Пятра». Ватыкан на сённяшні дзень з'яўляецца самым старым дзяржаўным утварэннем. Інстытуты яго дзяржаўна-царкоўнай улады наўпрост ўзыходзяць да Рымскай імперыі. Папская дзяржава спыніла сваё існаванне 20 верасня 1870, калі войскі караля Віктора Эмануіла падчас завяршэння аб'яднання краіны ўвайшлі ў «вечны горад» і абвясцілі яго сталіцай Італіі. Папа катэгарычна не пагадзіўся з гвалтоўным захопам Рыма і не прызнаў яго анексію. Паўстала «рымскае пытанне».

Пасля працяглага перыяду непаразумення паміж урадам Італіі і Святым Прастолам бакі пайшлі на ўрэгуляванне адносін. 11 лютага 1929 былі падпісаныя т.зв. Латэранскія пагадненні (Канкардат), паводле якіх прызнаваўся суверэнітэт ватыканскай дзяржавы. У 1984 Італія і Ватыкан падпісалі новы Канкардат. У адрозненне ад папярэдняга, паводле яго каталіцызм афіцыйна аб'яўляўся дзяржаўнай рэлігіяй, новы канкардат надае італьянцам фармальна поўную волю выбару рэлігіі.

Геаграфія thumb|200px|Тэрыторыя Ватыкана паводле Латэранскага дагавора thumb|200px|Ватыканскія сады Клімат Ватыкана такі ж як у Рыме, умераны міжземнаморскі клімат з лагоднай дажджлівай зімой з верасня да сярэдзіны мая і гарачае сухое лета з мая па жнівень. Ёсць некаторыя мясцовыя асаблівасці, частыя туманы і раса, якія выкліканых вялікімі памерамі базілікі Святога Пятра, вышынёй на якой яна размяшчаецца і вялікімі памерамі брукаванай плошчы.

Ватыкан з'яўляецца самай маленькай дзяржавай у свеце, маючы плошчу толькі каля 44 гектараў. У ліпені 2007 года Ватыкан пагадзіўся стаць першай вугляродна-нейтральнай дзяржавай. Яны плануюць зрабіць гэта за кошт кампенсацыі выкідаў вуглякіслага газу«The Vatican to go carbon neutral». United Press International..

Тэрыторыя Назва «Ватыкан» з'явілася яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Старажытным Рыме і паходзіць ад назвы ўзгоркаVatican (search). Online Dictionary.. Менавіта на гэтай тэрыторыі месцяцца Базіліка Святога Пятра, Апостальскі палац, Сіксцінская капэла і музеі, якія былі пабудаваныя разам з іншымі будынкамі. Гэты раён быў часткай Рыму да 1929 года, калі быў аддзелены ад горада. Ватыкан размяшчаецца на заходнім беразе Тыбра.

Паводле Латэранскага дагавора, некаторыя будынкі Святога Прастола, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі Італіі, у першую чаргу гэта папскі палац Кастэль-Гандольфа і іншыя базілікі, атрымалі экстэрытарыяльны статус, аналагічны статусу замежных пасольстваўTreaty between the Holy See and Italy . vaticanstate.va. Гэты статус атрымалі і іншыя структуры і будынкі Ватыкана, якія аказаліся раскіданымі па ўсім Рыму і Італіі. Кастэль Гандольфа і іншыя базілікі патрулююцца ўнутранымі паліцэйскімі агентамі дзяржавы Ватыкан, а не італьянскай паліцыі. Плошча Святога Пятра паводле звычая ахоўваецца сумесна.

Сады На тэрыторыі Ватыкана знаходзяцца Сады Ватыкана ()«Map of Vatican City». www.saintpetersbasilica.org., на долю якіх прыпадае больш за палову тэрыторыі дзяржавы. Сад, створаны ў эпоху Адраджэння і эпоху барока, ўпрыгожаны фантанамі і скульптурамі.

Сады займаюць каля 23 га і займаюць большасць Ватыканскага ўзгорка. Вышыня самай высокая кропкі складае 60 метраў над узроўнем мора. Каменныя сцены звязваюць вобласць на поўначы, поўдні і захадзе.

Сады ўзыходзяць да Сярэднявечча, калі вінаграднікі і фруктовыя сады былі распаўсюджаны на поўначы Папскага Апостальскага палаца«Al Pellegrino Cattolico: The Vatican Gardens» . 2008 Al Pellegrino Cattolico s.r.l. Via di Porta Angelica 81\83 (S.Pietro) I- 00193 Roma, Italy.. У 1279 годзе Папа Мікалай III перанёс сваю рэзідэнцыю назад у Ватыкан з Латэранскага палаца і абгарадзіў гэтую тэрыторыю сценамі«Official Vatican City State Website: A Visit to the Vatican Gardens» . 2007-08 Uffici di Presidenza S.C.V.. Ён спланаваў і Ватыканскі сад.

Дзяржаўны лад thumb|220px|злева|Палац урада Ватыкана З пункта погляду дзяржаўнага ладу Ватыкан — абсалютная тэакратыя. Глава дзяржавы — Папа Рымскі. У выпадку яго адсутнасці або смерці бягучымі справамі Ватыкана кіруе камерленга Святой Рымскай царквы, выконваючы роля месцаназіральніка ў папярэдні выбарам новага Паты перыяд. Папе належыць вярхоўная заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада. У яго кампетэнцыю ўваходзіць прэзентацыя Ватыкана ў міжнародных адносінах, заключэнне, ратыфікацыя і дэнансацыя міжнародных дагавораў і канкардатаў, прыём дыпламатычных прадстаўнікоў і прызначэнне прадстаўнікоў Ватыкана ў іншых краінах. Папа абіраецца пажыццёва калегіяй кардыналаў. Абранне здзяйсняецца на канклаве (лац. «пад ключом») з ліку кардыналаў шляхам таемнага галасавання большасцю не меней 2/3 галасоў.

Сусветны (або Ватыканскі) сабор склікаецца перыядычна раз у некалькі дзесяткаў гадоў для абмеркавання найболей важных царкоўных праблем. Апошні сабор склікаўся ў 1962—1965 (21 Сусветны або Ватыканскі сабор).

Урад

Главой выканаўчай улады з'яўляецца Дзяржаўны сакратар.

Ватыканам кіруе адміністрацыйны орган — прызначаная Святым Прастолам Папская Камісія, на чале з губернатарам (камісія прызначаецца на 5-гадовы тэрмін). Галоўным адміністрацыйным органам Святога прастола (Практычнае кіраўніцтва рэлігійнай, палітычнай і гаспадарчай дзейнасцю) з'яўляецца Рымская курыя. Паводле Апасталічных канстытуцый «Regimini Ecclesiae Universae»''' (1968 год) і «Pastor Bonus» (1988 год) адміністрацыя каталіцкай царквы і Ватыкана складаецца з некалькіх ведамстваў. Выкананнем рашэнняў Папы і каардынацыяй дзейнасці рымскай курыі займаецца Дзяржаўны сакратарыят. Яго главе — Дзяржаўнаму сакратару — паданы ўсе паўнамоцтвы ў вобласці свецкага суверэнітэту; фактычна ён выконвае абавязкі прэм'ер-міністра. З 2006 года дзяржаўны сакратар — кардынал Тарчызіа Бертонэ.

Вышэйшыя кансультатыўныя органы — Сусветны сабор, калегія кардыналаў і біскупскі сінод.

Калегія кардыналаў — дарадчы орган пры Папе — збіраецца для абмеркавання найболей важных царкоўных спраў і для выбараў Паты. Падчас абрання пантыфіка ў калегіі (канклаве) могуць удзельнічаць толькі кардыналы маладзей 80 гадоў, прызначаныя Папам пажыццёва. Так, з цяперашніх 189 кардыналаў 174 прызначаныя Янам Паўлам. Каля 1/3 кардыналаў уваходзяць у склад Рымскай курыі (урад Ватыкана), дзе засяроджанае практычнае кіраўніцтва рэлігійнай, палітычнай і эканамічнай дзейнасцю Ватыкана. У склад Рымскай курыі ўваходзяць Дзяржаўны сакратарыят, 9 кангрэгацый (духоўныя ведамствы), 3 трыбунала, 12 папскіх рад і камісій, інш. ведамствы.

У складзе Дзяржаўнага сакратарыята дзейнічаюць, у прыватнасці, секцыі па агульных пытаннях (унутраным справам) і па сувязях з дзяржавамі (замежным справам).

Іншыя органы каталіцкай царквы і Ватыкана: дзевяць кангрэгацый, ці дыкастэрый (міністэрстваў); 11 папскіх камісій; бюро; Апостальская бібліятэка і іншыя ўстановы. Юрыдычныя інстанцыі — Вышэйшы царкоўны суд, Вышэйшы трыбунал Апостальскага суда і мясцовы трыбунал. Парадак падтрымлівае папская гвардыя, якая складаецца са швейцарскіх гвардзейцаў.

Знешняя палітыка thumb|160px|злева|Швейцарская гвардыя Святы Прастол падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 178 дзяржавамі. Роля Ватыкана ў міжнароднай палітыцы, яго ўплыў у свеце грунтуюцца на вялізнай колькасці вызнаўцаў-каталікоў — 1 млрд.100 тыс. чал. Правадыром яго палітыкі з'яўляецца каталіцкае духавенства (1,9 млн манахаў і каля 0,5 млн святароў), каля 2 тыс. манаскіх ордэнаў, найболей буйнымі з якіх з'яўляюцца ордэна езуітаў (26 тыс.), францысканцаў (45 тыс.), салезіянцаў, капуцынаў, бенедыктынцаў, дамініканцаў.

Ватыкан дзейнічае таксама праз т. зв. свецкія каталіцкія арганізацыі: прафсаюзныя, культурныя, моладзевыя, жаночыя і інш. Значная колькасць з гэтых арганізацый уваходзяць у канферэнцыю міжнародных каталіцкіх арганізацый, праца якіх каардынуецца Дзяржаўным сакратарыятам Ватыкана. Пад пэўным уплывам Ватыкана находзяцца клерыкальныя палітычныя партыі ў розных краінах свету.

У апошні час роля, якую гуляе Ватыкан у міжнародных адносінах стала значней, асабліва на фоне росту ліку глабальных праблем, якія закранаюць інтарэсы ўсяго чалавецтва. Гэтаму шмат у чым спрыяў Ян Павел II, усталяваныя ім асабістыя кантакты са шматлікімі значнымі дзяржаўнымі дзеячамі. Ён з прыкметным палітычным рэзанансам рабіў рэгулярныя паездкі па свеце — падлічана, што Ян Павел II за гады свайго пантыфікату падчас падарожжаў праехаў агульную адлегласць роўную чатыром адлегласцям ад Зямлі да Месяца.