«Аповесць пра Гэндзі» (, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай класічнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян (пачатак 11 стагоддзя). Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сікібу, дама пры двары імператрыцы Сёсі. «Аповесць пра Гэндзі» лічыцца першым у свеце раманам (варыянты: сучасным раманам, псіхалагічным раманам, альбо першым раманам, прызнаным класічным). Аснову рамана складае біяграфія прынца Гэндзі, пабочнага сына імператара. Сюжэт закальцаваны, што адпавядае канцэпцыі кармы, характэрнай для літаратуры эпохі Хэян, якая знаходзілася пад моцным уплывам будызму.
Структура твора thumb|right|250px|Ілюстрацыя да Гэндзі-манагатары, прыпісваецца Тоса Міцуокі (1617—1691) У рамане апісваецца жыццё Хікару Гэндзі, сына японскага імператара, у рамане названага імператар Кірыцуба, і яго малодшай фрэйліны, дамы з Паўлоўніевага павільёна. Па палітычных прычынах імператар пазбаўляе Гэндзі магчымасці атрымаць у спадчыну ўладу, паніжае яго да простага чалавека і дае прозвішча Мінамота, і прынцу даводзіцца дабівацца тытула пры двары. Раман апісвае рамантычныя прыгоды Гэндзі пры двары і адлюстроўвае арыстакратычную супольнасць таго часу.
Усяго твор складаецца з 54 главы, з іх адна не дайшла на нашага часу. Раман падзяляецца на тры часткі:
Першыя 33 главы апавядаюць аб жыцці Гэндзі з дзяцінства да сталасці. Гэндзі пазнае каханне, але адпраўляецца ў выгнанне. Главы 34-41: прынц вяртаецца, дасягае магутнасці пры двары, але памірае яго каханая жонка Главы 42-44 вельмі кароткія і апісваюць падзеі пасля смерці Гэндзі. Главы 45-54 апавядаць пра спадчыннікаў прынца: Ніёй, Каору і Укіфунэ.
Спіс главаў Глава «Хаванне ў аблоках» пустая і не ўваходзіць у нумарацыю. Існуе два варыянты, чаму такNihon Koten Bungaku Daijiten (1986: 621-22):
Скрутак не дайшоў да нашага часу. Мурасакі Сікібу спецыяльна пакінула толькі назву, бо ёй было занадта сумна апавядаць пра смерць героя.
Глава Арыгінальная назва На англійскай (паводле Royall Tyler) Пераклад 1
The Paulownia Pavilion Паўлоўніевы павільён 2
The Broom-Tree Дрэва-мятла 3
The Cicada Shell Шкарлупіна цыкады 4
The Twilight Beauty Вечаровая прывабнасць 5
Young Murasaki Маладая Мурасакі 6
The Safflower Шафран 7
Beneath the Autumn Leaves Свята асенняга лісця 8
Under the Cherry Blossoms Пад вішнёвымі кветкамі 9
Heart-to-Heart Ад сэрдца да сэрдца 10
The Green Branch Зялёная галіна 11
Falling Flowers Сад, дзе ападаюць кветкі 12
Exile to Suma Выгнанне ў Суму 13
Akashi Акасі 14
Channel Buoys Каля ўзбярэжных буйкоў 15
A Waste of Weeds Марнаванне зёлак 16
At the Pass Каля заставы 17
The Picture Contest Параўнанне карцін 18
Wind in the Pines Вецер у хвоях 19
Wisps of Cloud Тонкія аблокі 20
The Bluebell Сіні званочак 21
The Maidens Дзяўчыны 22
The Tendril Wreath Вянок з тонкіх траў 23
The Warbler's First Song Першая песня чаротаўкі 24
Butterflies Матылькі 25
The Fireflies Светлякі 26
Wild Carnation Дзікія гваздзікі 27
The Cressets Начныя агні 28
The Typhoon Тайфун 29
The Royal Outing Выезд правіцеля 30
Purple Trousers Ліловыя шаравары 31
The Cypress Pillar Кіпарысавая калона 32
The Plum Tree Branch Галінка слівавага дрэва 33
New Wisteria Leaves Свежае лісце гліцыній 34
Spring Shoots I Першая зелень I 35
Spring Shoots II Першая зелень II 36
The Oak Tree Дубовае дрэва 37
The Flute Флейта 38
The Bell Cricket Цвыркун-званочак 39
Evening Mist Вечаровы туман 40
The Law Закон 41
The Seer Празорца –
Vanished into the Clouds Хаванне ў аблоках 42
The Fragrant Prince Духмяны прынц 43
Red Plum Blossoms Кветкі чырвонай слівы 44
Bamboo River Бамбукавая рака 45
The Maiden of the Bridge Дзева мосту 46
Beneath the Oak Пад дубам 47
Trefoil Knots Трайныя вузлы 48
Early Ferns Парасткі папаратніка 49
The Ivy Плюшч 50
The Eastern Cottage Усходняя альтанка 51
A Boat upon the Waters Лодка на хвалях 52
The Mayfly Аўсянік 53
Practising Calligraphy Практыкаванне каліграфіі 54
The Floating Bridge of Dreams Плавучы мост мар
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Перыяд Хэян Катэгорыя:Сачыненні японскіх аўтараў Катэгорыя:Выдуманыя распуснікі Катэгорыя:Манагатары Катэгорыя:Будызм у масавай культуры Катэгорыя:Раманы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Літаратура Японіі Катэгорыя:Кнігі XI стагоддзя