Марыто́н (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 13 км на захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу пад прамым кутом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны магільнік (2 насыпы ў 100 м ад прасёлкавай дарогі) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя Па інвентары 1844 года цэнтр фальварка, які ўваходзіў у маёнтак Хвойнікі (прыналежаў В. К. Прозару). Паводле перапісу 1897 года ў Мікуліцкай воласці.

У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 27 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 29 двароў, 167 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 34 двары, 298 жыхароў. 1959 год — 162 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 27 жыхароў.

Вядомыя выхадцы І. Ф. Зелянкоўскі — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 9-га склікання.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна