Клаўд Гейт () — амерыканская скульптура брытанскага мастака і скульптара Аніша Капура, якая знаходзіцца на плошчы AT&T Плаза ў Міленіум-парку ў горадзе Чыкага. Працы па будаўніцтву канструкцыі цягнуліся з 2004 па 2006 год. Уся скульптура складаецца з каркасу і 168 лістоў нержавеючай сталі, звараных разам і добра адпаліраваных. Вышыня скульптуры Клаўд Гейт — 10 м, дліна — 20 м, шырыня — 13 м, агульная маса — 99,8 тон.

Літаратура

Зноскі

Катэгорыя:Архітэктура Чыкага Катэгорыя:Скульптуры 2006 года Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта