Герман Сцяпанавіч Цітоў (, Полкаўнікава, Алтайскі край — , Масква) — савецкі касманаўт, другі савецкі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюза (9 жніўня 1961). Дублёр Юрыя Гагарына.
Біяграфія Прызначаны ў атрад касманаўтаў у 1960. Абраны пілотам другога касмічнага карабля «Усход-2», запушчанага ў жніўні 1961. 6-7 жніўня 1961 г. Герман Цітоў здзейсніў касмічны палёт працягласцю 1 суткі 1 гадзіну, зрабіў 17 абаротаў вакол Зямлі, праляцеў больш за 700 тысяч кіламетраў.
У палёце меў пазыўныя «Арол». Спушчальны апарат прызямліўся паблізу горада Чырвоны Кут Саратаўскай вобласці.
На момант палёту Герману Цітову было без аднаго месяца 26 гадоў, дзякуючы чаму ён з’яўляецца самым маладым з усіх касманаўтаў, якія пабывалі ў космасе. Пасля палёту Цітоў удзельнічаў у розных касмічных праграмах, пакуль у 1992 годзе пайшоў у адстаўку.
Член КПСС з 1961 года, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970).
Балатаваўся ў першым (1993) і другім (1995) скліканнях у Дзяржаўную Думу ад КПРФ. 14 мая 1995 года перамог на давыбарах у Каломенскай акрузе. Уваходзіў у фракцыю КПРФ у першым і другім скліканнях.
Сканаў ад сардэчнага прыступу 20 верасня 2000 года.
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Барнаула Катэгорыя:Дактары ваенных навук Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Курска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Лейпцыга Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Рыгі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Улан-Удэ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Байканура Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі I склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены КПРФ Катэгорыя:Асобы на марках