Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова г. Гродна.
Гісторыя З’яўляецца гістарычным правапераемнікам Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781 гг.). 9 жніўня 1958 г. рашэннем Савета Міністраў БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці Гродзенскага медыцынскага інстытута. Першапачаткова існаваў толькі лячэбны факультэт. Пазней, у 1970 г. было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне, у 1979 г. — педыятрычны факультэт. У 1991 г. упершыню ў Беларусі арганізавана аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй, а ў 1995 г. арганізаваны факультэт замежных студэнтаў. У 1993 г. упершыню ў Беларусі пры ГрГМІ адкрыты медыка-псіхалагічны факультэт.
У 2000 г. ГрГМІ быў прысвоены статус універсітэта.
Сучасны стан Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт налічвае 45 кафедраў, мае 4 навучальныя корпусы, 4 студэнцкія інтэрнаты, 2 спартыўныя залы, навуковую бібліятэку.
У цяперашні час у ГрДМУ працуюць:
цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя лабараторыі па вывучэнню газатранспартнай функцыі крыві вывучэнню эпідэміялогіі, дыягностыкі і лячэння наркаманіі і алкагалізму па дыягностыцы і лячэнні арытміі сэрца рэспубліканскі гепаталагічны цэнтр камп’ютарна-інфармацыйны цэнтр.
Факультэты Лячэбны факультэт Педыятрычны факультэт Медыка-псіхалагічны факультэт Медыка-дыягнастычны факультэт Факультэт замежных навучэнцаў Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Рэктары
Леанард Феліксавіч Супрон (1958—1962) Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (1962—1998) Пётр Васілевіч Гарэлік (1998—2010) Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі (2010—2020) Алена Мікалаеўна Краткова (21 верасня 2020 — 6 снежня 2021) Ігар Георгіевіч Жук (з 21 сакавіка 2022)
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Юрый Іванавіч Бандажэўскі Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў (нар. 1924) — оталарынголаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар Лідзія Іларыёнаўна Гакінаева (1905—1990) — доктар медыцынскіх навук, загадчык кафедрай дэрматавенералогіі ў 1963—1977 гг. Ігар Канстанцінавіч Жмакін (нар. 1926) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. З 1961 г. прарэктарпа навуковай і навучальнай частцы, з 1969 г. загадчык кафедрай нармальнай фізіялогіі — С. 435.. Уладзімір Максімавіч Калтанюк (1921—2002) — выпускнік 1966 г., доктар медыцынскіх навук, дэкан лячэбнага факультэта ў 1990—1997 гг. Іван Іванавіч Канус Міхаіл Васільевіч Караблёў (1923—1987) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1960—1987 гг. загадчык кафедрай фармакалогіі Андрэй Георгіевіч Майсяёнак Ніна Фёдараўна Сіляева
Спасылкі
Сайт медыка-псіхалагічнага факультэта med-psy.com Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Гродна)