Дамініканская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна.
Пачынаецца ад вуліцы Савецкай, перасякаецца з вуліцамі Вялікая Траецкая, Малая Траецкая і заканчваецца над ярам Гараднічанкі.
Гісторыя Назва савецкага часу — Клары Цэткін.
Сучасная назва — з пачатку 1990-х гадоў. Даўней назва Дамініканская належала сённяшняй Савецкай вуліцы. Назва нагадвае пра колішняе існаванне тут кляштара і касцёла дамініканцаў.
Цікавыя аб’екты Помнік генералу Сакалоўскаму (на месцы касцёла); Будынкі былога дамініканскага кляштара; Месца зруйнаванага ў XIX стагоддзі касцёла дамініканцаў
Літаратура Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Гродна