Сцяпа́н Фё́даравіч Шу́таў (30 студзеня (паводле старога стылю 17 студзеня) 1902, маёнтак Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня — , Кіеў, Украіна) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 20-й гвардзейскай танкавай брыгады (5-ы гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза 1944.
Біяграфія Нарадзіўся ў маёнтку Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер вёска Дварэц у Магілёўскай вобласці). З беларускай сялянскай батрацкай сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 года член ВКП(б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.
У 1927 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканалення пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканалення каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесніка камандзіра 9-го гвардзейскага механізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Днепр, вызваляў Кіеў. За фарсіраванне Дняпра і вызваленне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць 10 студзеня 1944 г. ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 2158Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананне заданняў камандавання падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі 13 верасня 1944 г. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасля яе ампутацыі ў верасні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.
Жыў у Кіеве, дзе і памёр пасля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.
Памяць Бронзавы бюст двойчы Героя Савецкага Саюза Шутава ўсталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуск, яго імем названая вуліца Вуліца Сцяпана Шутава ў Маскве і Кіеве, а таксама цеплаход «Сцяпан Шутаў» у Верхнедняпроўскім рачным параходстве.
Літаратура
Навечно в сердце народном, 2-е изд. — Минск: Главн. ред. Белорус. Сов. энциклопедии, 1977.
Спасылкі
Шутов Степан Фёдорович (По материалам книги Земля Могилёвская = The Mogilev Land / авт. текста Н. С. Борисенко; под З-53 общ. ред. В. А. Малашко. — Могилев: Могил. обл. укруп. тип. им. Спиридона Соболя, 2012. — 320 с. : ил. // Афіцыйны партал Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Салимон А. Д. Гвардии полковник Степан Фёдорович Шутов
Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання