Гарлачык (Nymphaea) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада.
Арэал і экалогія
Вядома каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: , і . Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Значэнне і выкарыстанне
Харчовыя, кармавыя, дубільныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і іншыя рэчывы.
Катэгорыя:Гарлачыкавыя