Свянцянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 годзе.
Гісторыя Утвораны 15 студзеня 1940 года на частцы тэрыторыі былога Свянцянскага павета. Уваходзіў у Вілейскую вобласць БССР. Цэнтр — горад Свянцяны. 25 лістапада 1940 года большая частка тэрыторыі раёна перададзена Літоўскай ССР, рэшта (Лынтупскі, Масляніцкі і Рынкянскі сельсаветы) уключана ў Пастаўскі раён.
Літаратура
Насевіч, В. Свянцянскі раён / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 267. — ISBN 985-11-0214-8.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Пастаўскага раёна Катэгорыя:Свянцяны