Пратон (ад — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З'яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.
Маса пратона = 1,672614(14)10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892 10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.
Уяўленне пра пратон узнікла ў 1910-х гады як гіпотэза, паводле якой усе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Паняцце пратон уведзена ў пачатку 1920-х гадоў Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаўТагиров Э. А. Протон // Вялікая савецкая энцыклапедыя .
Фізічныя характарыстыкі
Маса Маса пратона, складае:
938,272 088 16(29) МэВ; 1,007 276 466 621(53) а.а.м.; 1,672 621 923 69(51)⋅10−27 кг; 1836,152 673 43(11) масы электрона.
Магнітны момант Магнітны момант пратона знаходзяць вымярэннем адносін рэзананснай частаты прэцэсіі магнітнага моманту пратона ў зададзеным аднародным магнітным полі і цыклатроннай частаты абарачэння пратона па кругавой арбіце ў тым самым полі. Ён роўны 2,792 847 344 63(82) ядзернага магнетона або 1,410 606 797 36(60)×10−26 Дж/Тл.
Ужыванне Пучкі паскораных пратонаў ужываюцца ў эксперыментальнай фізіцы элементарных часціц (вывучэнне працэсаў рассейвання і атрыманне пучкоў іншых часціц), у медыцыне (пратонная тэрапія анкалагічных захворванняў)Гольдин Л. Л., Джелепов В. П., Ломанов М. Ф., Савченко О. В., Хорошков В. С. Применение тяжелых заряженных частиц высокой энергии в медицине // УФН. — 1973. — Т. 110. — С. 77—99.Кокурина E. Лечебная подводная лодка // В мире науки. — 2017. — № 8/9. — С. 40—48..
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Элементарныя часціцы Катэгорыя:Барыёны