Канстанцін Мікалаевіч Лаўраненка (), (нар. 20 красавіка 1961) — расійскі акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Расіі (2009). Найбольш вядомы па сваіх ролях у карцінах кінарэжысёра Андрэя Звягінцава.
Біяграфія Канстанцін Лаўраненка нарадзіўся 20 красавіка 1961 г. ў Растове-на-Доне. Скончыў акцёрскі факультэт Растоўскага вучылішча мастацтваў. У 1979—1981 гадах праходзіў службу ў арміі, дзе трапіў у ансамбль песні і танца Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. У ансамблі ён спачатку спяваў, потым замяніў папярэдняга канферансье, прычым сам прыдумляў свае рэпрызы. У 1981—1985 гадах Лаўраненка вучыўся ў школе-студыі МХАТ (на курсе Васіля Пятровіча Маркава). Працаваў у тэатрах «Сатырыкон», «Майстэрні Кліма».
Дэбют Канстанціна Лаўраненка ў кінематографе адбыўся яшчэ ў 1985 годзе. Аднак сваёй першай галоўнай кінаролі акцёру прыйшлося чакаць яшчэ амаль 20 гадоў. Пачынаючы рэжысёр Андрэй Звягінцаў заўважыў Лаўраненка ў адным з тэатральных спектакляў, дзе той гуляў, і запрасіў акцёра ў свой фільм «Вяртанне» (2003). Карціну чакаў фенаменальны поспех — галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю «Залаты леў» і пракат у 70 краінах свету, дзякуючы чаму Лаўраненка набыў міжнародную вядомасць. Творчы тандэм са Звягінцавым не распаўся, акцёр і рэжысёр зноў сустрэліся на здымачнай пляцоўцы стужкі «Выгнанне» (2007). Фільм прадстаўляў Расію ў конкурсе 60-га Канскага кінафестывалю, па выніках якога Лаўраненка заваяваў прыз за лепшае выкананне мужчынскай ролі.
Фільмаграфія 1985 — Яшчэ люблю, яшчэ спадзяюся… 1992 — Андруша — Косця 1998 — Сачыненне да Дня Перамогі 2003 — Вяртанне — бацька 2003 — Няма выратавання ад кахання — Выратавальнік Сямён, ён жа бізнесмен 2005 — Майстар / Mistrz — Master Aleksandr Sapalov 2005 — Архангел / Archangel — Іосіф 2006 — Нанкінскі пейзаж — Аляксандр 2007 — Выгнанне — Алекс 2010 — Кaйінeк — Йіжы Кaйінeк 2014 — Кацярына — лейб-медык імператарскага двара граф Іаган Лестак
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Школы-студыі ММАТ Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Уладальнікі прыза за найлепшую мужчынскую ролю Канскага кінафестывалю