Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінэнерга Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне энергазабеспячэння. Міністр энергетыкі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам.

Гісторыя Пастановай № 594 ад 25 верасня 1992 года ўрад стварыў замест Дзяржаўнага камітэта па паліву і газіфікацыі Міністэрства энергетыкі. 14 сакавіка 1994 года Мінэнерга было ператворана ў Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінпалэнерга)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 марта 1994 года № 145. Палажэнне аб новым міністэрстве было зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1996 года № 122. Аднак ужо ў наступным годзе міністэрства было скасавана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 года № 328 і загадам Міністэрства паліва і энергетыкі ад таго ж дня № 60. Функцыі Мінпалэнерга былі перададзены Міністэрству эканомікі і канцэрну «Белэнерга».

Праз чатыры гады Міністэрства энергетыкі было паўторна створана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 516. 31 кастрычніка 2001 года было зацверджана Палажэнне аб міністэрствеПоложение о Министерстве энергетики . 10 ліпеня 2008 года ў міністэрстве быў створаны Дэпартамент па ядзернай энергетыцыОрганы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. — 31 декабря 2008 г.): Справочник. В 3 т. Т. 1 / Э. М. Савицкий [и др.]. — : БелНИИДАД, 2019. — С. 349..

Склад Цэнтральны апарат; Аб’яднанні «Белпалівагаз», «Белэнерга»; Прадпрыемствы «БелНДПІэнергапрам», «Белдзіпрагаз», «БЕЛЦЭІ», «Белэнергасеткапраект», «Энергетычная стратэгія», «БелНДІпалівапраект»; Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Міністры Валянцін Герасімаў (1992—1997) Уладзімір Сямашка (2001—2003) Аляксандр Агееў (2004—2006) Аляксандр Азярэц (2006—2013) Уладзімір Патупчык (2013—2018) Віктар Каранкевіч (2018—2024) Аляксей Кушнарэнка (2024—2025) Дзяніс Мароз (з 2025)

Крыніцы

Спасылкі Міністэрства энергетыкі Беларусі

Энергетыкі Катэгорыя:Энергетыка Беларусі