Ямантавічы або Ямантовічы — княжацкі род літоўскага паходжання.
Паходжанне роду ў XIII стагоддзі не прасочваеццаНасевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы…. У XVI ст. на пячатках Ямантавічы карысталіся выявай арла. Пазней празваны Ямантавічамі-Падбярэзскімі, каб адрозніваць ад Падбярэзскіх, іх нашчадкаў па кудзелі, але не князёў і ад папярэднікаў на Падбярэззі — князёў Друцкіх-Падбярэзскіх. Нашчадкі Ямантавічаў — шляхціцы Падбярэзскія, спрабавалі карыстацца княжацкім тытулам і прозвішчам ДруцкіяНарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. Выпуск 2 (XVI—XVIII вв.). — М., 1994. — С. 120., таму ўсе тры роды ўладальнікаў Падбярэззя нярэдка блытаюць.
Першы вядомы прадстаўнік роду — Ямант Тулунтавіч, набліжаны баярын вялікага князя Вітаўта, намеснік смаленскі (зг. 1395, 1399).
Ямант Тулунтавіч Сямён (Сенька) (нар. да 1380, зг. 1401—1411, пам. да 15.9.1445), смаленскі намеснік пасля 1441 і да 15.9.1445 года, пра яго нашчадкаў нічога не вядома. Міхаіл (пам. да 1442), напэўна, меў прынамсі трох сыноў. Юрый (Юшка) (зг. 1450, пам. пасля 16.9.1464) Іван (зг. каля 1455)Варонін, В. Новыя даныя аб землеўладанні магнацкага роду Іллінічаў у XV ст. // Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці 4 чэрвеня 2005 года. — Мн.: Белпрынт, 2006. — 128—132., невядомы Юзафу Вольфу. Каля 1455 года князь Іван разам з братам Фёдарам размежаваў сваё Падбярэззе з Варанцэвічамі, маёнткам Івана Іллініча, які пры гэтым атрымаў сяло Мікулінскае і два з паловай селішчы ў нейкім «горадзе Коч». Фёдар (зг. каля 1455), невядомы Вольфу. Сямён (зг. з 1506 — да 1540), Вольф лічыў яго сынам Юрыя (Юшкі). Памёр безпатомна. Юліянія (1480-я — лістапад 1555 / 26.5.1556), Вольф лічыў яе дачкой Юрыя (Юшкі). Атрымала прынамсі частку спадчыны па браце Сямёне.
Перад 1540 годам князь Сямён Фёдаравіч Ямантавіч-Падбярэзскі валодаў маёнткам Падбярэззе (з «прысёлкамі» Перавалочня, Астрашапкі, Башарова, Палюдава) каля Друцка, Бачэйкавым у Полацкай зямлі, часткай «даннікаў» на Грушцы (пазнейшая Грушка-Гапонаўская) і ў Ельнянах (цяпер мясціны на стыку Крупскага і Талачынскага раёнаў — р. Еленка, в. Еленка і Ільяні), а таксама часткамі валасцей Басея за Дняпром і Зарэмцы (уключна з суседнімі Лагамі) за Бярэзінай.Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 152—153, 672—673.
Паводле Вольфа, па мячы род Ямантавічаў згас на Сямёне Ямантавічы-Падбярэзскім, памерлым да 1540 годаWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 152;, але сам Вольф пад 1548 годам згадвае гаспадарскага баярына Лаўрына Іванавіча Ямантавіча, які наехаў на маёнтак князёў Свірскіх.Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 506;
Крыніцы
Літаратура Tęgowski Jan Kilka słów o rodowodzie kniaziów Jamontowiczów Podbereskich w świetle nowych źródeł // Zapiski Historyczne. Poświęcone Historii Pomorza i Krajów Bałtyckich. — Tom LXXX, Rok 2015, Zeszyt 3. — S. 39-50; — S. 151—153; Воронин В. А. Ульяна Подберезская: история жизни // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы : науч. сб. Вып. 10. — Минск : РИВШ, 2017. — 262 с. — С. 87-104, 255, 258; Насевіч В. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. 1440—1470 гг. // Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х т. — Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — С. 70-71; Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя Катэгорыя:Княжацкія роды