Рафа́лаўРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 146). (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Геаграфія За 9 км на паўднёвы захад ад Брагіна, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 128 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. З 1873 года большасць земляў была ў валоданні купца 1-й гільдыі Канапліна. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарскі шлях», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (34 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 годаРешение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района .
Насельніцтва
Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1908 год — 9 двароў, 70 жыхароў. 1930 год — 16 двароў, 110 жыхароў. 1959 год — 141 жыхар (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (34 сям’і) пераселены.
Вядомыя асобы Уладзімір Мікалаевіч Белы (нар. 1947) — вучоны ў галіне оптыкі і лазернай фізікі.
Літаратура
Спасылкі