Сабалі́ (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 6 км на захад ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.
Паблізу ёсць радовішчы гліны.
Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.
Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, паралельна да якой на ўсходзе пралягае кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся ў вёсцы школа граматы, 2 ветракі, гамарня, карчма.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сабалёўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі цагельня (з 1930 года), 2 ветракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 мясцовыя жыхары, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў скверы, каля школы, збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Шлях да камунізму». У вёсцы былі пільня, млын, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, 3 крамы. Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак Пуцілавік. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (224 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванніРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 23 двары, 187 жыхароў. 1897 год — 60 двароў, 410 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 77 двароў, 483 жыхары. 1930 год — 90 двароў, 469 жыхароў. 1959 год — 737 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.
Вядомыя выхадцы Васіль Іванавіч Гапоненка (1928—2019) — вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін. Раман Карпавіч Сабаленка (1907—1975) — беларускі пісьменнік, яго імем названа вуліца ў Брагіне.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна