Са́вічы (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 22 км на поўдзень ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 152 км ад Гомеля, на захадзе мяжуе з Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам.
Транспартная сетка На аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з 2 частак, падзеленых дарогай: заходняй (ледзь скрыўленая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з захаду далучаецца просталінейная вуліца і на поўнач ад яе, паралельна да асноўнай, праходзіць кароткая просталінейная вуліца) і ўсходняй (выгнутая вуліца мерыдыянальнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (за 1 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Саловіца) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў.
Упершыню Савічы згаданыя ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 года як сяло воласці Любецкага замка ў Кіеўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. Тады ў ім налічвалася 6 дымоўŹródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30..
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце, абшарніцкая ўласнасць. У 1885 годзе побач з вёскай знаходзілася сядзіба з броварам. Цэнтр Савіцкай воласці, у якую ў 1885 годзе ўваходзілі 18 населеных пунктаў з 824 дварамі. Тысячы дзесяцін зямельных угоддзяў у наваколлях вёскі належалі двараніну Канстанціну Прозару. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы размяшчаліся капліца, народная вучэльня, хлебазапасны магазін, яўрэйскі малітоўны дом, 2 крамы, карчма.
У 1926—1987 гадах цэнтр Савіцкага сельсавета. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Савічы», працавалі 2 ветракі (1905, 1909 гг.), крупарушка, стальмашня, паравы млын (1918 год), гамарня, воўначасальня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група, якую ўзначальвалі С. І. і Ф. І. Філіпенка. Увесну 1942 года падпольшчыкі разам з партызанамі разграмілі варожы гарнізон, маслазавод і знішчылі будынак валасной управы. Карнікі расстралялі і спалілі 33 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). Побач з брацкай магілай пахаваны 11 салдат і 8 партызан атрада імя Г. І. Катоўскага, якія загінулі ў баі за вызваленне вёскі.
У 1959 годзе — цэнтр саўгаса «Савічы». Працавалі камбінат побытавага абслугоўвання, лясніцтва, пільня, млын, сярэдняя школа, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 крамы.
Насельніцтва Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (373 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы.
Колькасць 2004 год — 50 гаспадарак, 86 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 66 двароў. 1885 год — 94 двары, 580 жыхароў. 1897 год — 127 двароў, 812 жыхароў (паводле перапісу). У сядзібе 3 двары, 41 жыхар. 1908 год — 175 двароў, 874 жыхары. 1959 год — 1305 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 50 гаспадарак, 86 жыхароў.
Славутасць
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н. э. — пачатак 1-га тысячагоддзя н. э.), 0,6 км на поўдзень — паўднёвы ўсход ад вёскі, 110 м на ўсход ад дарогі Н-4291 «Брагін — Галубоўка» на правым беразе безымяннага прытока ракі Брагінкі, урочышча Гарадзец (Салавіца) — .
Вядомыя асобы Тамара Сяргееўна Далгашэй (нар. 1960) — беларускі ўрач-кардыёлаг і палітык.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чамярыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна