Про́смычы (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 15 км на поўдзень ад Брагіна, 45 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Брагінка.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (уздоўж ракі), забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася школа граматы.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Просмыцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева, працавалі 2 ветракі (адзін з 1913 года). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Ёсць бібліятэка.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 58 гаспадарак, 132 жыхары.
Дынаміка 1850 год — 218 жыхароў. 1897 год — 64 двары, 360 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 85 двароў, 551 жыхар. 1959 год — 517 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 58 гаспадарак, 132 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чамярыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна