Стары́я Ю́ркавічы (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як вёска Юркавічы ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Некаторы час існавалі два населеныя пункты: сяло Старыя Юркавічы і вёска Новыя Юркавічы. У 1862 годзе знаходзіліся сядзіба абшарніка, 2 ветракі. У 1877 годзе ў сяле Старыя Юркавічы пабудавана царква, у вёсцы Новыя Юркавічы з 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін, з 1884 года працавала народнае вучылішча (у 1889 годзе 80 вучняў). У 1885 годзе працавалі школа, царква, 5 ветракоў, крама. У 1890-х гадах вёска Новыя Юркавічы далучылася да сяла. Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 10 населеных пунктаў з 1434 дварамі. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся царква, народная вучэльня, 2 хлебазапасныя крамы, 3 крамы, карчма. У 1909 г. 3795 дзесяцін зямлі, дзейнічалі лячэбны пункт і вінная крама. Падчас акупацыі германскім войскам у снежні 1918 года жыхары вёскі забілі гетманскага валаснога галаву, абяззброілі атрад нямецкіх салдат і адправілі іх у Гомель.

З 8 снежня 1926 года ў складзе БССР. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз’езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области , да 1 снежня 2009 года — у склад Чамярыскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области , пасля — у складзе Малажынскага сельсавета.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар.

Дынаміка 1862 год — 551 жыхар мужчынскага полу. 1885 год — 274 двары, 1666 жыхароў. 1897 год — 352 двары (паводле перапісу). 1959 год — 294 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар.

Літаратура