Бы́ценскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Быцень. Колькасць двароў — 1261 (2014 год).

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 30 кастрычніка 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Доўгаўскага сельсавета (вёскі Вуглы, Доўгае, Міронім, Наліўкі, Пагор’е)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў. 27 верасня 2011 года скасаваны вёскі Зарэчча і Козіна (далучаны да аграгарадка Быцень)Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 27 сентября 2011 года № 81 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Бытенского сельсовета . 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даманаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Даманава, вёскі Вішнёўка, Дабрынева і Каханова)Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 2677 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,5 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 2186 чалавек.

Інфраструктура

Адукацыя Быценская сярэдняя школа Быценскі дзіцячы дом Быценская дзіцячая музычная школа Быценскі дзіцячы садок

Ахова здароўя Быценская ўрачэбная амбулаторыя Бальніца, амбулаторыя (Бцыень) Фельдшарска-акушэрскія пункты (Доўгае, Міронім)

Культура Быценскі сельскі Дом культуры Бібліятэка, дзіцячая бібліятэка (Бцыень) Сельскія клубы (Наліўкі, Манцюты)

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быценскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе