Бы́цень (, ) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Быценскага сельсавета. Насельніцтва 1911 чал. (2014). Знаходзіцца за 28 км на паўночны ўсход ад Івацэвічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Даманава; на аўтамабільнай дарозе Івацэвічы — Слонім.

Часам сустракаецца форма назвы БытэньІзабела Гатоўчыц. Галасы стагоддзя. Мінулы век у памяці сучаснікаў // «Радыё Свабода», 1995—2000.Адам Мальдзіс. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека. — Мн., 1990..

Назва У гэтым рэгіёне фіксавалася слонімскае прозвішча Бытэнь, са Скідзелі было Бытэноўскі. Было віленскае Быцень.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-GS2B-B?i=1025&cat=2356543https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89G3-19BH-L?i=732&cat=1117752https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-K3PY-6?cat=1647808&i=142&lang=pl

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Быцень як маёнтак у Слонімскім павеце Новагародскага ваяводства, уладанне роду Давойнаў датуецца 12 мая 1555. Пазней мясцовасць перайшла да князёў Сямёна Адзінцэвіча і Фёдара Галаўні, у 1560 — да Яна Хадкевіча. Станам на 1570 тут было 25 дамоў, 11 кастрычніка 1570 Соф’я Хадкевіч адпісала трэцюю частку маёнтку свайму пляменніку Я. Хадкевічу, таго ж года Станіслаў і Крыштаф Андрушкевічы прадалі яму свае землі ў наваколлі.

180px|thumb|left|Хрыстос Уседзяржыцель. 16 ст. Успенская царква (1654). Дошка, яечная тэмпера. 150х110х3

У кан. XVI ст. Быцень перайшоў да шляхецкага роду Трызнаў. У 1607 Рыгор Трызна з жонкай Раінай Сапяжанкай фундавалі тут будову манастыра, які неўзабаве зрабіўся апорай грэка-каталіцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1615 Папа Рымскі надаў манастыру прывілей на адкрыццё духоўнай школы (навіцыянту). Тутэйшым настаяцелем быў Іасафат Кунцэвіч. У 1626 Мікалай Трызна заснаваў у Быцені шпіталь на 10 месцаў. 30 ліпеня 1640 у сваім тэстаменце ён перадаў манахам мястэчка і маёнтак Быцень, а таксама завяшчаў пахаваць сябе ва Успенскай царкве.

У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Быценскі манастыр даў прытулак базыльянам з Вільні, Полацку, Віцебску, Мінску. Настаяцель Б. Цярлецкі вывез сюды з Віленскага Траецкага манастыра цудоўны абраз Маці Боскай. Апроч таго, тут захоўваўся абраз Жыровіцкай Маці Боскай.

У пач. XVIII ст. у Быцені збудавалі мураваную Траецкую царкву, у 1730—1737 у ёй паставілі разны іканастас і 11 алтароў. З 1766 у мястэчку працавала суконная фабрыка. У 1779 па працяглых судовых працэсах маёнтак перайшоў у валоданне нашчадкаў Трызнаў — Тызенгаўзаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Быцень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1839 пры скасаванні уніі расійскія ўлады інтэрніравалі ў Быценскі манастыр непакорных уніяцкіх святароўАлесь Зайка. Быцень: багатая гісторыя былога мястэчка // «Газета для вас» № 13 (691), 27 сакавіка — 3 красавіка 2009.. Станам на 1858 у мястэчку было 134 двары. У 1864 дзеля русіфікацыі края адкрылі народнае вучылішча. На 1866 у Быцені існавалі валасная і грамадская ўправы, 2 царквы, сінагога, школа, суконная фабрыка, заезны дом, нямала крамаў, базар; за 2 вярсты ад мястэчка — маёнтак Планта, у ім бровар, піўны і соладавы заводы. У 1890 пачало працаваць мукамольнае прадпрыемства.

У Першую сусветную вайну Быцень занялі нямецкія войскі, пазней бальшавікі. 24 лютага 1919 аддзел польскага войска пад камандаю маёра Уладзіслава Дамброўскага адбіў мястэчка з рук бальшавікоў. Ён прымусіў уцякаць кіраўніцтва 4-га Рэвалюцыйнага Варшаўскага палка Чырвонай арміі, здабылі цяжкі кулямёт, ваенную кухню, 100 ручных кулямётаў, 500 гранатаў, мільён куляў да кулямётаў і два тэлефоны. У палон трапілі 50 салдат. Польскі бок страціў 1 забітага і 8 параненых. У змаганні асабліва вызначыліся падпаручнікі Валентыновіч, Марэшка і Барскі, а таксама артылерысты з панцарнага цягніка 'Канёў'Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 59—60.. Аднак гэта быў толькі правакацыйны наступ, па якім польскія сілы пакінулі мястэчка. Быцень быў заняты зноў 28 лютага аддзелам капітана Шчэнсновіча, у часе наступу польскіх войскаў у бок ракі Шчары. 1 сакавіка бальшавікі атачылі мястэчка. З яго вырвалася толькі польская кавалерыя, а пяхота засталася ў Быцені і баранілася да канца. У змаганнях загінулі 10 польскіх салдат разам з падпаручнікам Фалькоўскім, астатнія, у тым ліку 4 цяжка параненыя з падпаручнікам Сабалеўскім, патрапілі ў бальшавіцкі палон. Змаганне паміж польскімі і бальшавіцкімі сіламі трывала да 6 сакавіка, калі мястэчка канчаткова заняла польскае войска ў выніку смелага наступу аддзелу капітана В. Камяроўскага з групы войскаў генерала В. Івашкевіча-РудашанскагаLech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 64.. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Быцень увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна Баранавіцкай вобласці (з 8 студзеня 1954 у Брэсцкай вобласці). Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут працавалі пачатковая школа, бальніца, пошта, лесапільны завод, шавецкая і кравецкая арцелі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 10 ліпеня 1944 Быцень знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 14 кастрычніка 1957 вёска ўвайшла ў склад Івацэвіцкага раёна (з 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 у Бярозаўскім раёне). Станам на 1970 тут было 699 двароў, на 2014 — 835 гаспадарак. У 2008 годзе вёсцы нададзены статус аграгарадка«О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Ивацевичского района в агрогородки. Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 21 февраля 2008 года № 62». У 2011 годзе да Быценю далучаны тэрыторыі суседніх вёсак Зарэчча і КозінаРешение Ивацевичского районного Совета депутатов от 27 сентября 2011 года № 81 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Бытенского сельсовета .

Быценская суконная фабрыка Быценская суконная фабрыка дзейнічала ў 1766—1914 y мястэчку Быцень. У час паўстання 1794 разбурана, за перыяд 1796—1858 адноўлена і значна расшырана. Да 1890 вырабляла сукны, пасля — шарсцяныя коўдры. Сыравіна — воўна авечак. У 1860 дзейнічаў паравы рухавік, y 1879 працавала 17 ткацкіх станкоў, 6 часальных і 46 прадзільных машын, y 1913 — паравая машына (20 к.с.) і паравы кацёл, былі прадзільнае, ткацкае і апрэтурнае аддзяленні. Працавала да 90 рабочых (1878).

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 398 муж., з іх шляхты 14, духоўнага саслоўя 28, мяшчан-іўдзеяў 205, мяшчан-хрысціян і сялян 150, жабракоў 1 С. 414.; 1858 — 975 чал., у тым ліку 403 праваслаўныя, 63 каталікі, 509 іўдзеяўByteń (2) // S. 518.; 1886 — 1281 чал.; 1888 — 1513 чал.; 1897 — 2681 чал., з іх 1614 іўдзеяў XX стагоддзе: 1905 — 2318 чал.; 1950 — 1847 чал.; 1970 — 2292 чал.Мікалай Камінскі, Валерый Шаблюк. Быцень // С. 152.; 1979 — 2373 чал.; 1990 — 2759 чал.Мікалай Камінскі, Валерый Шаблюк. Быцень // С. 151.; 1997 — 1947 чал. XXI стагоддзе: 2002 — 1674 чал.; 1 студзеня 2008 — 1772 чал.

Інфраструктура У Быцені працуюць КБА, сярэдняя школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, клуб, бібліятэка, пошта, лазня.

Славутасці thumb|Успенская царква (1654) thumb|Яўрэйскія могілкі ў Быцені Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная Свята-Успенская царква (XVІI ст.). Парк пры былой сядзібе Кралецкіх.

Страчаная спадчына Царква Святога Іасафата (пач. XVІII ст.) Касцёл Святога Юзафа (1932 г.) Сінагога

Вядомыя ўраджэнцы Мікола Грынчык (1923—1999) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Любоў Грынчык (1923—2009) — беларуская спявачка і гітарыстка. Леанід Васілевіч Макарэвіч (нар. 1939) — беларускі архітэктар. Абрахам Равіч (; 1899—1983) — амерыканскі вучоны ў галіне ўралогіі.

Літаратура Зайка А. Быцень: багатая гісторыя былога мястэчка // «Газета для вас» № 13 (691) 27 сакавіка — 3 красавіка 2009 года Byteń (2) // S. 518 Бытень // Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. T. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 696. ISBN 978-83-11-11934-5.

Бытеньский архимандрит Симеон Ставровский и список бытеньских архимандритов

Спасылкі

мяст. Быцень на Radzima.org Фатаграфіі на «Глобусе Беларусі» Фоторассказ пра мінулае і сучаснасць Быцені

Катэгорыя:Быценскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства