Цалу́йкіРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 175). — былаяРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов вёска ў Хракавіцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

За 18 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля. На рацэ Брагінцы. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Цалуйкі», працавалі млын (з 1905) і гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ўвосень 1943 года забілі 5 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму).

У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). У складзе Савіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў.

Планіровачна складалася з 2 кароткіх просталінейных, паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных драўлянымі дадамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1850 год — 65 жыхароў. 1897 год — 26 двароў, 135 жыхароў (перапіс). 1908 год — 33 двары, 238 жыхароў. 1959 год — 157 жыхароў (перапіс). 1997 год — 1 жыхар. 2010 год — жыхароў няма.

Вядомыя асобы Васіль Фёдаравіч Цалуйка — камісар партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь» у Вілейскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніцы

Літаратура