Ле́нінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — Ленін, з 1950 года — Мікашэвічы.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласціУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с. з цэнтр у вёсцы Ленін. 12 кастрычніка 1940 года вёска Ленін атрымала статус гарадскога пасёлка, раён падзелены на 12 сельсаветаў: Любанскі, Мікашэвіцкі, Мілевіцкі, Перыноўскі, Пузіцкі, Рыдзігераўскі, Сінкевіцкі, Сітніцкі, Сцяблевіцкі, Хорастаўскі, Цімашэвіцкі, Яскавіцкі. 8 чэрвеня 1950 года цэнтр раёна перанесены ў рабочы пасёлак Мікашэвічы. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які перайменаваны ў Ленінскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Перыноўскі, Пузіцкі, Сітніцкі і Цімашэвіцкі сельсаветыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 26 красавіка 1956 года ў склад раёна перададзена вёска ГоцкУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пералічэнні вёскі Гоцк са складу Лугскага сельскага Савета Лунінецкага раёна ў склад Хорастаўскага сельскага Савета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ад 26 красавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 4..
20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Ленінскі сельсавет перададзены Жыткавіцкаму раёну Гомельскай вобласці, Мілевіцкі, Хорастаўскі і Яскавіцкі сельсаветы — Старобінскаму раёну Мінскай вобласці, Любанскі, Мікашэвіцкі, Рыдзігераўскі і Сінкевіцкі — Лунінецкаму раёну Брэсцкай вобласціУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов Белорусской ССР.
Першыя сакратары райкома КП(б)Б Рыгор Мікалаевіч Ігнаценка (1944—1952)
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Лунінецкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Салігорскага раёна