Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мазыры (Гомельская вобласць, Беларусь).
Універсітэт рыхтуе спецыялістаў па 15 спецыяльнасцях, 6 напрамках, 2 спецыялізацыях і 16 дадатковых спецыяльнасцях. На пачатак 2006—2007 навучальнага года ва ўніверсітэце навучалася 8392 студэнты (у тым ліку 3902 на дзённай і 4490 на завочнай форме навучання).
Гісторыя Заснаваны на базе Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1944 годзе як Мазырскі настаўніцкі інстытут. Першы выпуск спецыялістаў адбыўся ў 1946 годзе. У 1952 годзе рэарганізаваны ў Мазырскі педагагічны інстытут. У 1964 годзе інстытуту прысвоена імя Н. К. Крупскай. У 2002 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, якому ў 2006 годзе ўказам Прэзідэнта было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
Факультэты У складзе МДПУ 6 факультэтаў:
Тэхнолага-біялагічны факультэт Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі Факультэт фізічнай культуры Фізіка-інжынерны факультэт Філалагічны факультэт Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Рэктары
(1944—1944) — Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд (1944—1945) — Ануфрый Сцяпанавіч Нікіцін (1945—1950) — Аляксандр Георгіевіч Карафан (1950—1952) — Фядот Акімавіч Калінін (1952—1968) — Андрэй Пятровіч Эльман (1968—1974) — Валянцін Мікалаевіч Шкурко (1974—1983) — Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў (1983—1997) — Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка (1997—2018) — Валянцін Васільевіч Валетаў (з 2018) — Валерый Мікалаевіч Наўныка
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў (1921—2001) — доктар педагагічных навук, прафесар, Герой Сацыялістычнай Працы. Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут у 1941 годзе. Рэктар інстытута у 1974—1984 гадах. Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка (нар. 1934) — скончыў інстытут ў 1956 годзе, рэктар інстытута ў 1983—1997 гадах. Святлана Георгіеўна Ціханоўская (нар. 1982) — скончыла ўніверсітэт у 2004 годзе, беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Універсітэты Беларусі
Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы