Пішчалаўскі замак — адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся ў Мінску. Да 29 красавіка 2024 года тут размяшчаўся СІЗА-1 (гутарковае Валадарка).

Гісторыя

Будынак у стылі ранняга класіцызму ўзведзены ў 1825 годзе на гары ў Раманаўскім прадмесціЧто ждет легендарную тюрьму «Володарку»? . Падрадчыкам будаўніцтва быў Рудольф Пішчала, ад яго прозвішча турма атрымала неафіцыйную назву — Пішчалаўскі замак. Кіравалі ўзвядзеннем будынка Міхаіл Чахоўскі і Казімір ХршчановічТурэмныя вежы ня вытрымалі.

За 200 гадоў існавання будынак выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні. У турме адбывалі пакаранне паўстанцы 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у тым ліку «бацька беларускай драматургіі» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а пазней паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас, у турме пакараны смерцю тэрарыст Іван Пуліхаў.

У красавіку 2008 года абвалілася адна з веж замка, ніхто не пацярпеўВ Колядичах построят новый СИЗО .

СІЗА-1 на Валадарскага быў адзінай папраўчай установай у Беларусі і сучаснай Еўропе, дзе здзяйснялі смяротнае пакаранне (праз расстрэл).

Будынак

Турма пабудавана на ўскраіне тагачаснага Мінска як двухпавярховы будынак з вежамі на рагах, якія завершаны прафіляванымі зубцамі і сценамі, умацаванымі контрфорсамі. Будынак таксама меў падвал з камерамі, кухняй, майстэрнямі і іншым. У 1890 годзе па праекце мінскага губернскага інжынера Канстанціна Увядзенскага надбудаваны трэці паверх.

Галоўны фасад аздоблены рустоўкай ніжняга яруса і завершаны трохвугольным франтонам, што было своеасаблівымі рэшткамі класіцызму. Праз такую складаную сумесь элементаў готыкі, абарончага дойлідства і класіцызму складана адназначна выявіць стылістыку, якую часам вызначаюць як рэтраспектыўна-замкавую. Але гэты будынак, безумоўна, адносіцца да эклектыкі.

Крыніцы

Літаратура Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-078-5 Дрозд Зм. 12 міфаў пра Пішчалаўскі замак: абвяржэнне // Наша Ніва [Электронны рэсурс] — nashaniva.by, 17.05.2015, 13:20

Спасылкі

Тюрьма на Володарского Минск старый и новый Пра абвал вежы 20 красавіка 2008 Минский исправдом — архіўныя здымкі

Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Турмы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:1825 год у Мінску