Троіцкі касцёл у Косава — рымска-каталіцкі касцёл у г. Косава Івацэвіцкага раёна, Брэсцкай вобласці.

Помнік архітэктуры ў неагатычным стыліЗбор помнікаў гісторыі і культуры. Брестская область. Стар. 210—211«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5.. Некаторыя крыніцы характарызуюць стыль храма як неараманскіА. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 113Г000309).

Гісторыя

1 верасня 1520 года Троцкі Ваявода Ежы, сын Рыгора, са згоды сваёй жонкі Ганны, заснаваў у Косава касцёл Святой Тройцы і Найсвяцейшай Марыі Панны.

Заступнік забяспечыў касцёл дабром ў выглядзе зямель, лесу, лугоў якія ўваходзяць у склад уладанняў у Красоўшчыне, Пустаўшчыне, у Мацеёўщыне і Невяроўшчыне.

Адначасова надзяліў сельскагаспадарчымі пладамі з дзесяціны з сваіх рэзідэнцый і Косава, а гэтак жа з даходаў млыноў і карчмоў.

Першым рэктарам касцёла стаў Якуб дэ Градзічэ.

Падчас рэфармацыі касцёл выконваў ролю кальвінісцкай абшчыны.

Уладальнік маёмасці Леў Сапега, Вялікі гетман ВЛК, актам ад 20 чэрвеня 1626 года пашырыў зямельныя ўладанні і зафундаваў новы каменны касцёл, таксама падараваў абраз «Маці Божай Ласкавай» 1620 года, які знаходзіцца на галоўным алтары, і ўнікальную купель па кракаўскім узоры.

12 лютага 1746 года ў Косаўскім касцёле хрысцілі Тадэвуша Касцюшка, які нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў Мерачоўшчыны. Цырымонію здзейсніў прыёр Дамініканскага Ордэна з Гошчава а. Раймунд Корсак.

Метрычная кніга з запісам хрышчэння з гэтага года пад № 479, знаходзіцца ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве пад № 23625 / МН. Захавалася каменная купель са старога касцёла.

У 1859 годзе была ўзведзена могілкавая капліца, на магіле кс. Адама Дмахоўскага. Для пабудовы вонкавых сцен былі выкарыстаныя сярэднявечныя надмагільныя камяні.

У 1872 годзе касцёл згарэў падчас вялікага пажару горада.

У 1877 годзе быў узведзены цагляны касцёл у неагатычным стылі, на складчыну прыхаджан, асабліва Вандаліна Пуслоўскага.

У 1888 годзе быў падвешаны звон, адліты ў Вангрове, набыты на складчыну прыхаджан.

У 1928 годзе ўсталяваны помнік удзельнікам паўстання 1863—1864 гг.

У 1937 годзе быў пашыраны орган.

Касцёл бесперапынна дзейнічае.

Архітэктура

Храм аднанефны, мае прамавугольны ў плане аб’ём. Неф завяршае пяцігранная апсіда з двума бакавымі сакрысціямі. Галоўны фасад адзначаны чатырохкантовай шатровай вежай-званіцай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, спічастымі вокнамі з вітражамі.

Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі, якія ўпрыгожаны арнаментальным роспісам. Над уваходам хоры на дзвюх калонах. Мастацка-кампазіцыйным цэнтрам галоўнага алтара з’яўляецца абраз «Маці Божай Міласэрнасці».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:Славутасці Косава (Беларусь) Катэгорыя:Пуслоўскія Катэгорыя:Касцёлы Івацэвіцкага раёна