Палац Чапскага — палац графа Караля Чапскага ў Мінску.
Збудаваны ў 1894 годзе, за часамі Другой Сусветнай вайны пацярпеў мала, знішчаны ў пасляваенны час. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак з ювелірнай крамай «Чараўніца» і кінатэатрам «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13).
Гісторыя Палац узведзены ў 1894 годзе паводле праекта архітэктара .
Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе палаца (якраз там, дзе аркады) размяшчалася Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі. У 1906 годзе ў будынку палаца адчынілася лясная біржа, пры якой з 27 снежня 1908 года па 3 студзеня 1909 года прайшоў Калядны лясны кірмаш. У 1912 годзе біржа зрабілася агульнатаварнай.Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі // С. 156
Пасля Другой сусветнай вайны, калі праектавалася першая чарга новай забудовы тагачаснай вул. Савецкай, каля 1949 годзе палац Чапскага быў знесены, хоць ён зусім не замінаў трасіроўцы новага праспекту.
Архітэктура Трохпавярховы эклектычны палац упрыгожваў ніжні ярус аркадаў, а акцэнтам усяго будынка быў эркер, які выступаў з асноўнага аб’ёму палаца на ўсю яго вышыню.Алег Дзярновіч. На руінах Мінску // Наша Ніва, 1 красавіка 2009
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Чапскага Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1894 годзе Катэгорыя:1894 год у Мінску Катэгорыя:Чапскія Катэгорыя:Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі