Палац СапегаўАнатоль Кулагін. Па колішніх маёнтках // С. 169 — гарадская сядзіба магнатаў Сапегаў у Мінску.

Гісторыя

Размяшчаўся на ўласным падворку па Юраўскай вуліцы (цяпер месца справа ад Палаца Рэспублікі, занятае фантанам) і быў акружаны садам. Працяглы час лічыўся адным з лепшых дамоў горада. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, 15 лютага — 13 сакавіка 1706 года ў палацы жыў маскоўкі цар ПётрZofja Kowalewska. Obrazki mińskie, 1850—1863. — Wilno, 1912., гаспадаром сядзібы тым часам мог быць Казімір Ян Сапега.

Пасля Сапегаў, напэўна, належаў Галаўням. У 1912 годзе меў адрас Юраўская-13, ад колішняга саду да таго часу засталося дзве грушы. Станам на 1918 год, лічыўся адным са старэйшых будынкаў горадаTygodnik Ilustrowany № 21-22, 1918.. Знаходзіўся ў двары будынка з рэстарацыяй «Акварыум».

У 1926 годзе меў адрас вуліца Камуністычная-19.

Пацярпеў ад бамбардзіровак падчас Другой сусветнай вайны і пасля вайны знесены.

Архітэктура

Мураваны двухпавярховы будынак з тамбурам, завершаным трохкутным франтонам, па цэнтры фасаду. За тамбурам у сярэдзіне будынка быў лесвічны вузел, а па абодвух яго баках размяшчаліся жылыя памяшканні. У XIX ст. з’явіліся прыбудовы.

Цікавыя факты У садзе вакол палаца разводзілі рэдкія сарты яблынь і груш, якія давалі садавіну чорнага колеру. Паводле падання, грушы, прывезеныя з Францыі і вырашчаныя тут, распаўсюдзіліся па Рэчы Паспалітай пад назвай Сапяжанак. У 1670—1680-я гады ў палацы служыў Іван Скаваршчук (Скаўронскі), бацька будучай расійскай імператрыцы Кацярыны I, пакуль не ўцёк у Эстляндыю, дзе Кацярына і нарадзілася.

Літаратура Аляшэўскі Ян Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) // «ARCHE» № 3 (90). — 2010. — С. 99—109. Пераклад з польскай мовы і каментары Дзмітрыя Віцько паводле: [Oleszewski J.] Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski, wojny Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego pro informatione potomnym następującym czasom przez jedną zakonną osobę światu pokazany i z żałością wyrażony Anno 1721 . — Kraków: Wyd. F.K. Kulczycki., 1899. Каляда В. І. Дом на Юр’еўскай вуліцы // Христофор Хилькевич. Эх, вдоль по Юрьевской… // Туризм и отдых, 23 ноября 2006. — С. 18.

Спасылкі Палац Сапегаў (г.зв. «Дом Пятра І») на Мінск стары і новы

Сапегаў Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Сапегаў Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска