Касцявы мозгНапісанне Касцявы мозг у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 349. або шпік — цэнтральны орган , размешчаны ў губкаватым рэчыве касцей і касцёвамазгавых поласцях пазваночных жывёл і чалавека. Выконвае таксама функцыі біялагічнай аховы арганізма і .
У чалавека касцявы мозг паяўляецца на другім месяцы эмбрыянальнага развіцця ў закладцы ключыцы, на трэцім месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, пазванках і інш., на пятым — функцыянуе як асноўны крывятворны орган. Маса касцявога мозгу ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9 % ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых клетак; забяспечаны нервамі і крывяноснымі сасудамі.
Адрозніваюць чырвоны касцявы мозг (у чалавека складае каля 1,5 % масы цела) і жоўты касцявы мозг (пераважна ўдзельнічае ў тлушчавым абмене). Колер жоўтага касцявога мозгу абумоўлены прысутнымі ў ім тлушчавымі шарыкамі. У чырвоным касцявым мозгу ўтвараюцца эрытрацыты, трамбацыты і большасць лейкацытаў. Невялікая частка лейкацытаў утвараецца ў жоўтым касцявым мозгу. У касцях дзяцей да 7 гадоў пераважае чырвоны касцявы мозг. Ва ўзросце 18—20 гадоў у дыяфізах доўгіх і плоскіх касцей ён замяняецца жоўтым.
Касцявы мозг змяшчае два тыпы стваловых клетак: крывятворныя і . Крывятворныя стваловыя клеткі даюць пачатак эрытрацытам, трамбацытам і лейкацытам. Мезенхімныя стваловыя клеткі разрозніваюцца ў структуры што ствараюць косці, храсток і цягліцы.
Спелыя клеткі крыві з касцявога мозгу праз сценку сінусоідных капіляраў паступаюць у крывяносную сістэму, няспелыя паяўляюцца пры парушэнні крывятвору. Касцявы мозг выконвае ахоўную функцыю (рэтыкулярныя клеткі і клеткі эндатэлію сінусоідных капіляраў здольныя захопліваць іншародныя часцінкі з крыві і станавіцца макрафагамі). Функцыя косцеўтварэння праяўляецца пры загойванні пераломаў касцей.
Даследаванне касцявога мозгу дае звесткі для дыягностыкі і лячэння хвароб крыві (асабліва лейкозаў), злаякасных утварэнняў, многіх паразітарных інфекцый, прамянёвай хваробы, злаякаснага малакроўя. 3 дапамогай клетак касцявога мозгу, узятых ад донара, лечаць ад анеміі, прамянёвай хваробы, лейкозаў і інш. Уласны касцявы мозг пацыента, якому ажыццяўляецца перасадка, загадзя знішчаецца з дапамогай хіміятэрапіі або радыяцыі.
Літаратура
Катэгорыя:Гематалогія Катэгорыя:Імунная сістэма