Ісламскі рух «Талібан» () — ісламісцкі ваенна-палітычны рух у Афганістане. Арганізацыя прызнана тэрарыстычнай некаторымі краінамі светуИсламистское движение «Талибан». Справка.
Назва Назва руху паходзіць ад («таляба»), што ў мове пушту перакладаецца як «навучэнцы», «студэнты» або «шукальнікі» і звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння студэнтаў рэлігійных школ (медрэсэ)Что такое Талибан?.
Ідэалогія Ідэалогія руху «Талібан» вельмі кансерватыўная і засноўваецца на: Вахабізме — плыні ў ісламе, якое выступае за чысціню рэлігіі; Дэабандызме — ісламскім руху, які паўстаў у Брытанскай Індыі; Пуштунвалі — зборы законаў пуштунскіх плямёнаў.
Гісторыя Рух, які ўзначаліў мула Мухамед Амар, першы раз праявіў сябе ў 1994 годзе, калі група маджахедаў, на фоне хаосу і слабасці ўрада нядаўна ўтворанай Ісламскай Дзяржавы Афганістан, захапіла вёску ў наваколлях горада Кандагар.
З 1994 па 1996 год «Талібану» ўдалося ўсталяваць кантроль больш чым над 90 % афганскай тэрыторыі. У той час уладу талібаў прызнавалі толькі тры дзяржавы ў свеце: Пакістан, Саудаўская Аравія і ААЭ, якія лічыліся спонсарамі руху.
У 2001 годзе пасля тэрактаў 11 верасня ЗША і іх саюзнікі пачалі аперацыю супраць саюзнай талібам групоўкі «Аль-Каіда», якая была адказная за гэтыя напады і хавалася на чале са сваім лідарам Усамай бін Ладэнам на афганскай тэрыторыі. У выніку да канца 2001 года талібы страцілі Кабул і іншыя найбуйнейшыя гарады і перайшлі да падпольнай узброенай барацьбы.
У 2021 годзе на фоне згортвання амерыканскай прысутнасці ў Афганістане талібы перайшлі ў маштабны наступ і да канца жніўня захапілі ўсю тэрыторыю краіны. Ісламская Рэспубліка Афганістан спыніла існаванне, на яе месцы талібы ўжо другі раз у гісторыі абвясцілі стварэнне «Ісламскага Эмірата Афганістан».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі