Шчы́тнае (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавета.

Геаграфія Размешчана за 23 км на паўднёвы ўсход ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін— Гомель), 64 км ад Гомеля, на поўдзені і ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель.

Планіровачна складаецца з кароткай просталінейнай мерыдьынальнай вуліцы, да якой на поўначы далучаецца другая кароткая просталінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўленыя археолагамі паселішча позняга мезаліту (6—4-е стагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча эпохі неаліту (4—3-е тысячагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча каменнага веку (за 2,7 км на 3 ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска заснавана ў 1923 г., калі ў выніку ўпарадкавання зямель в. Скепня быў створаны пасёлак Шчытнае. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 2 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 229 жыхароў. Да 1 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Скяпнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

У складзе саўгаса «Скяпнянскі» (цэнтр — в. Скепня). 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.).

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пірэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна