Ві́льча (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

На тэрыторыі біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Нізоўе Случы».

Геаграфія Размяшчэнне У 26 км на захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 259 км ад Гомелю.

Гідраграфія На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска Вельча ў Слуцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе маёнтак Ленін, у валоданні князя Л. П. Вітгенштэйна. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1923 годзе для яе пабудаваны свой будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны памежнік», працавала гамарня. У 1932 годзе пабудаваны новы будынак для пачатковай школы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 26 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «XX партз'езд» (цэнтр — вёска Града). Дзейнічалі клуб, пачатковая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 60 гаспадарак, 107 жыхароў.

Дынаміка 1834 год — 33 двары. 1897 год — вёска — 163 жыхара, сяліба — 12 жыхароў і фальварак — 8 жыхароў (паводле перапісу). 1917 год — 324 жыхара. 1925 год — 50 двароў. 1959 год — 445 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 60 гаспадарак, 107 жыхароў.

Славутасці

Каменны крыж — адзін з т.зв. тураўскіх крыжоў, які стаіць на курганным могільніку. Паводле падання, крыж пастаўлены на магіле нейкага шведскага князя ці военачальніка, забітага падчас вайны, а побач у невялікіх курганах пахаваны шведскія воіныДучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46. Тарановіч В. Старасветчына Мазыршчыны ў матэрыяльных помніках // Наш край. 1928. № 8-9 (35-36). С. 37-44.Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына // Маладосць № 5 за 2009 год..

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна