Гарадзе́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, а з 1793 года ў складзе Гарадзенскага ваяводства. Сталіца — Горадня.
У Гарадзенскі павет уваходзілі землі старостваў: Гарадзенскага гродавага, Васількоўскага, Прывальскага, Прыросльскага, Філіпоўскага, прылеглыя землі дробнай шляхты.
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм 1661 г. характарызаваў стан павета як «ператвораны ў руіны і пераважная частка яго спалена»Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.. Колькасць дымаў скарацілася на 29 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..
7 двароў і 25 вёсак Гродзенскага павета належала ў 1773 г. Гродзенскаму езуіцкаму калегіуму.
Літаратура
Катэгорыя:Троцкае ваяводства