Уснея квітучая (Usnea florida) — від лішайнікаўУснея квітучая ў Чырвонай кнізе Беларусі рода Уснея сямейства Пармеліевыя.

Арэал і месцы рассялення

Заходняя і Цэнтральная Еўропа, Азія, Паўночная і Цэнтральная Амерыка. У Беларусі адзначаны ў Брэсцкай (Камянецкі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Лепельскі, Аршанскі, Расонскі і Сенненскі раёны), Гомельскай (Добрушскі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) абласцях.

Расце на ствалах і галінах лісцевых дрэў, галінах елкі ў старых шыракалістых і іглічных лясах з павышанай вільготнасцю паветра.

Апісанне

Слаявішча ніцяна-кусцістае, адсталае ад аснавання, амаль аднолькавай даўжыні і шырыні (5-10 см), шэра- або попельна-зялёнае, з разбежнымі ва ўсе бакі пад шырокім вуглом грубаватымі галінкамі, амаль заўсёды заканчваецца апатэцыямі. Галінкі аднолькавай таўшчыні па ўсёй даўжыні і толькі да вяршыні становяцца больш тонкімі. Апатэцыі шматлікія, круглявыя, дыяметрам 3-8 мм. Споры акруглыя ці ледзь падоўжаныя, 7-8×9 мкм.

Змяшчае спецыфічную для лішайнікаў уснінавую кіслату, якая валодае моцнымі антыбіятычныя ўласцівасцямі.

Сінонімы

Usnea barbata subsp. florida (L.) Vain., 1890 Usnea barbata var. florida (L.) Fr.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Латвіі.

Літаратура

Спасылкі

Уснея квітучая ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Уснея