Су́хана () — найбуйнейшая і самая доўгая рака ў Валагодскай вобласці Расіі, левы і асноўны складнік Паўночнай Дзвіны (правы — рака Юг).
Геаграфія Даўжыня Суханы 558 км, плошча басейна 50 300 км². Бярэ пачатак з Кубенскага возера, сцёк з якога зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. У вярхоўях пойма шырокая; ў сувязі з нязначнымі ўхіламі вясной з-за падпора рэк Волагда і Лежа назіраецца адваротная плынь у Кубенскае возера. У сярэдняй плыні глыбіня даліны да 80—100 м, рэчышча мае шмат перакатаў; ёсць парогі і камяністыя астравы; ў нізоўях хуткасць плыні невялікая. Сярод прытокаў — рака Дзвініца (злева).
На рацэ гарады Сокал, Вялікі Усцюг, Тоцьма.
Гідралогія Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны ліпеня. У верхнім цячэнні ўтвараюцца велізарныя, часам шматкіламетровыя разлівы. Сярэдні расход вады ў 39 км ад вусця 456 м³/с, найбольшы — 6520 м³/с, найменшы — 17,6 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістапада, у сярэднім цячэнні і ў снежні, выкрываецца ў другой палове красавіка — першай палове мая.
Літаратура
Спасылкі Сухона: река без правил, в которую можно войти дважды // Специальный исследовательский проект «Путь на Полночь» Кичигин А. Река Сухона // Лазурь. — 2000. — № 8. — С. 18—19. Бедина А. Э. Долина р. Сухоны — ось регионального экологического каркаса // Успехи современного естествознания. — 2011. — № 7. — С. 21—22.
Катэгорыя:Прытокі Паўночнай Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці