Федэральны Сход (, , , ) — парламент Швейцарыі, які складаецца з двух палат — Савета Кантонаў (46 членаў) і Нацыянальнага Савета (200 членаў). Знаходзіцца ў Федэральным палацы ў Берне.

Асноўныя функцыі На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Федэральнага сходу выбіраюцца члены Федэральнага савета, прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт, федэральныя суддзі, канцлер і камандуючы арміяй (у выпадку крызісу або вайны). Федэральны Сход разглядае прашэнні аб памілаванні, асуджаных федэральным судом. Нараўне з Федэральным Саветам і Вярхоўным Судом, Федэральны Сход з’яўляецца адной з трох галін улады ў краіне і выконвае функцыі заканадаўчага органа.

Камітэты Заканадаўчыя камітэты: Камітэт па замежных справах, Камітэт па навуцы, адукацыі і культуры, Камітэт па пытаннях сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя, Камітэт па ахове навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага планавання і энергетыцы, Камітэт па бяспецы, Камітэт па транспарце і тэлекамунікацыях, Камітэт па пытаннях эканомікі і падаткаабкладання, Палітычны камітэт, Прававы камітэт, Камітэт грамадскіх работ. Існуюць таксама некалькі наглядальных камітэтаў і Камітэт па памілаванні.

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Швейцарыі Швейцарыя