Лі́дскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. Сталіца — Ліда.

У Лідскі павет уваходзіла тэрыторыя Лідскага гродавава, Бярштанскага, Васілішкаўскага, Дубіцкага (яно ж Каняўскае, Радунскае) Навадворскага і Стокліскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Станам на 1790 год у складзе павета было 16 гарадоў і мястэчак.

Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».

Вайны сярэдзіны XVII ст. спустошылі павет, колькасць дымоў скарацілася на 19 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..

Пасля далучэння да Расійскай імперыі з тэрыторыі павета ўтвораны Лідскі павет у складзе Слонімскай губерні.

Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Валеры Сліўкін. Прывілей Караля Польскага і вялікага князя Літоўскага Жыгімонта ІІІ аб наданні гораду Лідзе Магдэбурскага права // «Лідскі Летапісец» № 8 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 217 i 338

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Віленскага ваяводства Катэгорыя:Гісторыя Ліды