Нізоўе Случы — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння, які змяшчаўся ў ніжнім цячэнні ракі Случ для захавання ў натуральным прыродным стане пойменных дубраў пастанаўленнем Савету міністраў БССР № 60 ад 21.02.80.Биологический заказник республиканского значения Геаграфічна заказнік знаходзіўся ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Усходняя частка заказніка знаходзілася ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складала 3313 га.Биологический заказник республиканского значения «Низовье Случи»

З 19 ліпеня 1999 года пастанаўленнем Савета Міністраў № 1105 заказнік быў скасаваны, на яго месцы ўтвораны Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць».

Флора

У працэнтным складзе лясоў заказніка 51 % ад агульнай плошчы складалі дубровы, прычым чыстыя, без прымешак дубровы займалі 18 %, хваёвых лясоў — 21 %. Таксама сустракаліся чорнаальшаннікі, асіннікі, бярэзнікі, ясеневыя і грабавыя лясы, але ўсюды з прымешкам дубу. Такі дрэвавы склад вельмі рэдкі для Беларусі, таму лясы заказніка былі павінны ахоўвацца ад пашкоджанняў і знішчэння.Биологический заказник «Низовье Случи» Вышэй па Случы меліся ўчасткі хвойнікаў.

У межах заказніка налічвалі 357 відаў вышэйшых сасудзістых раслін і 45 — мохападобных, у тым ліку , . З відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, сустракаліся , , , , . Сярод іншых рэдкіх відаў — (які сустракаецца толькі ў гэтым рэгіёне), , , , , , , , . У дубравах расла разнастайная травяністая расліннасць.

Фаўна

У заказніку былі багата прадстаўлены віды арнітафаўны. У гэтым раёне адзначана каля 250 гняздучых птушак (87 % ад ліку відаў птушак, якія гняздуюць у Беларусі). Сярод іх , , , .

З 10 відаў чайкавых птушак Беларусі тут сустракалася 8 відаў. У заказніку «Нізоўе Случы» і ў яго бліжэйшых наваколлях адзначалася 10 відаў кулікоў (80 % відавога складу кулікоў Беларусі).

Тут знаходзіцца частка абарыгенаў палескай папуляцыі і . Па-ранейшаму захоўваецца высокая колькасць полуводных прамысловых млекакормячых: , , , . У 1996 годзе біёлагі выявілі ў заказніку прысутнасць , хаця лічылася, што гэты інтрадуцыраваны ў 1954 годзе від поўнасцю знік з тэрыторыі Беларусі.

З рыб сустракаліся і .

Ахова і значэнне

Каля 80 % усіх пойменных дуброў Беларусі знаходзілася менавіта тут. Экалагічная роля гэтых дуброў складаецца ў затрымцы моцных наносаў, якія застаюцца тут падчас паводак.

Катэгорыя:Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Лунінецкі раён Катэгорыя:Жыткавіцкі раён