Хезбала або Хезбалах, Хізбала, Хізбалах ( ‬— «партыя Алаха», выраз з Карана (5:56): «Бо партыя Алаха — яны перамогуць») — ваенізаваная ліванская шыіцкая арганізацыя і палітычная партыя, якая выступае за стварэнне ў Ліване ісламскай дзяржавы на ўзор Ірана. У аснове ляжыць ідэалогія Рухалы Хамейні, створаная лідарам ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй у Канадзе, Нідэрландах, Ізраілі, ЗША і Егіпце, а таксама часткова ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.

Мае фінансавую і ваенную падтрымку Ірана і Сірыі.

У сваім маніфесце 1985 года арганізацыя абвясціла трыма сваімі асноўнымі мэтамі: «выправаджванне кожных каланіяльных устаноў з Лівана», «прыцягненне фалангістаў да адказу за іх злачынствы» і «ўстанаўленне ў краіне ісламскага рэжыму».

Іншыя радыкальныя ісламскія арганізацыі Аль-Каіда Талібан

Крыніцы

Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Шыіты Катэгорыя:Палітычныя партыі Лівана