Рамаліна доўгаваласатая (Ramalina thrausta) — від эпіфітныхRamalina thrausta (Ach.) Nyl. лішайнікаў рода Рамаліна сямейства Рамалінавыя.
Арэал і месцы рассялення
Цыркумбарэальны від, Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыцы, які часцей сустракаецца бліжэй да берагаў акіянаў, чым у кантынентальных раёнах. У Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі раён), Віцебскай (Аршанскі раён), Гомельскай (Лельчыцкі раён) і Мінскай (Мінскі і Мядзельскі раёны) абласцях.
Насяляе хвойныя лясы, але ў іх пасяляецца і на лісцевых дрэвахRamalina thrausta.
Апісанне
Слоевище ў выглядзе павіслых ніткападобных лапасцей, якія часам дасягаюць 20 см даўжыні, светла- або шаравата-зеленаватых, радыяльна-кусцістых або злёгку плоскіх, асабліва ў месцах разгалінаванняў ў аснавання, бліжэй да вяршыні.Рамаліна доўгаваласатая ў Чырвонай кнізе Беларусі
Растуць паасобку, не ўтвараючы калоній.
Ахова
На ўліку ў Чырвонай кнізе Швецыі (катэгорыя E) і Эстоніі, таксама ў спісы знікаючых відаў лішайнікаў ў Фінляндыі (катэгорыя V+), Германіі, Аўстрыі, Нарвегии (катэгорыя V), Латвіі, Літве і Польшчы.
Спасылкі Рамаліна доўгаваласатая ў Чырвонай кнізе Беларусі Выявы Выява Рамаліна доўгаваласатая
Катэгорыя:Рамалінавыя