Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у Мінску ў лістападзе паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Заснавальнікі і арганізатары Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Беларускі саюз кінематаграфістаў Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь РУП «Беларускі відэацэнтр»
Пры садзейніцтве: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы
Мэты падтрымка ігравога кіно, фармаванне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу; захаванне адзінай кінематаграфічнае прасторы Расіі, краін СНД і Балтыі, далёкага замежжа; развіццё творчых кантактаў, абмен досведам і ідэямі паміж кінематаграфістамі Рэспублікі Беларусь і замежных краін; аказанне дапамогі творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі; прадстаўленне беларускім кінагледачам найлепшых кінастужак вытворчасці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных кінафестывалях; умацаванне культурных сувязяў паміж Рэспублікаю Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых дачыненняў між кінематаграфістамі краін-удзельніц кінафоруму; папулярызацыя дасягненняў нацыянальных кінематаграфій.
Гісторыя Першапачаткова «Лістапад» прадугледжваўся як кінафорум краін СНД і Балтыі. Зазвычай адбіраліся, стужкі, якія з пэўных прычын не траплялі ў шырокі пракат, але адлюстроўвалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасці фестываль упершыню паўстаў у лістападзе 1994 года. З цягам часу кінафестываль пашыраўся, заваёўваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Мінск прывезлі карціны з Расіі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сербіі, Балгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.
Лістапад 2010 У 2010 фестываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Яго праграму склалі: асноўны конкурс ігравога кіно (12 фільмаў), конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў рэжысёраў з усяго свету, у тым ліку ўпершыню — з Індыі, Перу, Венесуэлы, Іспаніі, Уругвая), конкурсны паказ неігравых фільмаў (20 карцін) конкурс маладога неігравога кіно (12 карцін).
У асноўным конкурсе ігравога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Масакра».
Адметнай асаблівасцю XVII ММКФ «Лістапад» з’яўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фестывалю аргументавалі гэта новаўвядзенне тым, што гледачы не могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30 % кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафесійнае журы, перш чым прыняць рашэнне, у абавязковым парадку адгледжвае ўсе кінастужкі.
Дырэкцыя кінафестывалю Генадзь Давыдзька — старшыня фестывалю Анжаліка Крашэўская — дырэктар фестывалю Ірына Дзям’янава — дырэктар праграмы дакументальнага кіно Ігар Сукманаў — дырэктар праграмы ігравога кіно Ксенія Даніна — праграмны дырэктар фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік»
Пераможцы 2010Фільм «Белсата» адзначылі на «Лістападзе» Наша Ніва «Прагульшчыкі» Ляван Кагуашвілі (Грузія) — найлепшая мастацкая стужка «Днюка» Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка (Беларусь-Польшча) — найлепшая дакументальная карціна паводле меркавання кінакрытыкаў і кінаведаў «Днюка» Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка (Беларусь-Польшча) — спецпрэмія Беларускага саюза кінематаграфістаў «Выкрадальнік святла» Актан Арым Кубат (Кыргызстан) — адмысловы прыз выканаўчага камітэта СНД «Кіно без меж» «Прыстанак» Раланд Барашвілі (Грузія) — асобны прыз МДТРК «Мір» «Мова кіно — мова паразумення» «У выпадку разгерметызацыі» Сара Мун Хау (Бельгія) — спецпрэмія ад Беларускага саюза кінематаграфістаў «Заварвай чай» Вольга Кароткая (Расія-Вялікабрытанія) — спецпрэмія ад Беларускага саюза кінематаграфістаў «Брат» Марсель Раскіна (Венесуэла). Спецыяльны прыз ад «Белтэлекама» атрымала мастацкая стужка
Крыніцы
Спасылкі
«Лістапад» на Афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Кінематограф Беларусі Катэгорыя:Культура Мінска
Катэгорыя:Кінафестывалі Беларусі Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:1994 год у Мінску