Лы́жкаТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 323. — сталовы прыбор, аддалена нагадвае невялікую лапатку ў выглядзе невялікай плоскай пасудзіны (чэрпала), злучанай перамычкай з трымалам (дзяржальніца). Выкарыстоўваецца для зачэрпвання і пераносу (напрыклад, у рот пры ежы) вадкай або напаўвадкай ежы, такі, як суп, варэнне ці марожанае, а таксама сыпкіх, парашкападобных цвёрдых прадуктаў, напрыклад, цукру, солі або зялёнага гарошку.

Існуюць драўляныя, металічныя, касцяныя лыжкі. У побыце выкарыстоўваюцца зробленыя прамысловасцю металічныя лыжкі. Драўляныя жа лыжкі вырабляюцца як сувеніры і прадметы утылітарна-мастацкага прызначэння. Лыжкі (драўляныя і металічныя) таксама выкарыстоўваюцца як музычныя інструменты ў беларускім народным мастацтве (Віцебшчына, Міншчына).

Гл. таксама Лжыца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовыя прыборы Катэгорыя:Лыжкі